Сірак’юс
Выгляд
Горад
Сірак'юс
Syracuse
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сірак’юс (англ.: Syracuse) — горад у ЗША, у цэнтральнай частцы штата Нью-Ёрк, на паўдарозе паміж гарадамі Олбані і Бафала, на паўднёвым беразе возера Анандага. Адміністрацыйны цэнтр графства Анандага. Насельніцтва 147 306 жыхароў (2000).
У XVII стагоддзі на месцы горада знаходзілася стаўка саюза іракезскіх індзейцаў. Першымі еўрапейцамі, якія апісалі гэтую мясцовасць, былі французы (у прыватнасці, Самюэль дэ Шамплен у 1615 годзе). У 1655 годзе на месцы сучаснага горада была заснавана езуіцкая місія і невялікі форт, якія былі неўзабаве пакінутыя з-за частых вылазак індзейцаў і балоцістага месцазнаходжання. Сучасны горад паўстаў у 1786 годзе як цэнтр солеварэння.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Роберт Інгл (нар. 1942) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2003).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сірак'юс, Сіракузы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт горада Сірак’юс Архівавана 12 студзеня 2022.
- ↑ а б http://www.syrgov.net/Mayors_Biography.aspx Праверана 12 мая 2022.