Сімпсаны
Сімпсаны | |
---|---|
![]() | |
Тып | animated television series[d] |
Жанр | анімацыйны сіткам[d], сатыра і чорны гумар[d] |
Прадзюсар | |
Стваральнік | Мэт Грэйнінг |
Ролі агучвалі | Dan Castellaneta[d], Julie Kavner[d], Nancy Cartwright[d], Yeardley Smith[d], Хэнк Азарыа[d], Harry Shearer[d], Tress MacNeille[d], Marcia Wallace[d], Russi Taylor[d], Pamela Hayden[d], Maggie Roswell[d], Phil Hartman[d], Jackie Mason[d], Chris Edgerly[d], Karl Wiedergott[d] і Joe Mantegna[d] |
Кампазітар | |
Студыя | 20th Century Fox, Gracie Films[d], Джэймс Брукс, Мэт Грэйнінг, Sam Simon[d], 20th Television[d] і 20th Television Animation[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Fox Broadcasting Company |
Папярэдні | The Tracey Ullman Show[d] і The Simpsons shorts[d] |
IMDb | ID 0096697 |
fox.com/the-simps… (англ.) |
«Сімпсаны» (англ.: The Simpsons) — амерыканскі мультыплікацыйны сіткам, створаны Мэтам Грэйнінгам для Fox Broadcasting Company. Самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання (сезонаў: 36, серый: 768).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню сям’я Сімпсаны былі паказаныя ў «Шоу Трэйсі Ульман» 19 красавіка 1987 года. Пасля гэтага з’явіўся легендарны серыял, які дэбютаваў 17 снежня 1989 года на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».
Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоу высмейвае шматлікія клішэ і стэрэатыпы, у прыватнасці — стыль жыцця «сярэднестатыстычнага амерыканца», асаблівасці сусветных культур у цэлым, знакамітасцей і нават само тэлебачанне і тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія слізкія тэмы, як палітыка і рэлігія: у прыватнасці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, змаганне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.
Часопіс Time у 1998 годзе назваў «Сімпсанаў» найлепшым тэлевізійным серыялам XX ст.. Аднак некаторыя крытыкі і прыхільнікі сцвярджаюць, што пасля столькіх гадоў паказу Сімпсаны ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасць і пачуццё гумару. 27 ліпеня 2007 года ў ЗША прайшла прэм’ера паўнаметражнага мультфільма з героямі серыяла, «The Simpsons Movie».
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]і іншыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ fernsehserien.de Праверана 13 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сімпсаны на Вікісховішчы |
---|