Перайсці да зместу

Сілвінью

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сілвінью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сілвіу Мендыс Кампус Жуніяр
Нарадзіўся 12 красавіка 1974(1974-04-12)[1][2] (50 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 173 см
Вага 66 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Албанія Албанія
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1990—1994 Бразілія Карынтыянс
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1999 Бразілія Карынтыянс 136 (15)
1999—2001 Англія Арсенал 55 (3)
2001—2004 Іспанія Сельта 84 (2)
2004—2009 Іспанія Барселона 89 (2)
2009—2010 Англія Манчэстэр Сіці 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Бразілія Бразілія 6 (0)
Трэнерская кар’ера
2011—2012 Бразілія Крузейру трэнер
2012 Бразілія Спорт (Рэсіфі) трэнер
2013 Бразілія Наўтыку (Рэсіфі) трэнер
2013—2014 Бразілія Карынтыянс трэнер
2014—2016 Італія Інтэрнацыянале трэнер
2016—2019 Бразілія Бразілія трэнер
2019 Францыя Ліён
2021—2022 Бразілія Карынтыянс
2023— Албанія Албанія
Узнагароды і медалі
Залатыя кубкі КАНКАКАФ
Бронза ЗША 1998
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сі́лвіу Ме́ндыс Ка́мпус Жу́ніяр[3] (парт.: Sylvio Mendes Campos Júnior; нар. 12 красавіка 1974, Сан-Паўлу), больш вядомы як Сілві́нью[4] (Sylvinho) — бразільскі прафесійны футбаліст (левы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Албаніі.

Гульнявая кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ў бразільскім клубе «Карынтыянс», у складзе якога стаў двойчы чэмпіёнам краіны. У 1999 годзе ён перайшоў у англійскі «Арсенал», за які выступаў 2 гады; першы сезон адыграў у асноўным складзе, у другім жа саступіў месца ў асноўным складзе Эшлі Коўлу, пасля чаго ў 2001 годзе перайшоў у «Сельту» з Віга. Адыграўшы ў «Сельце» 3 гады, у 2004 годзе ён перайшоў у «Барселону». Выступаючы за «Барсу», ён выйграў два чэмпіянаты Іспаніі, Суперкубак Іспаніі і дзве Лігі чэмпіёнаў. 24 жніўня 2009 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы з «гараджанамі» аднагадовы кантракт[5].

У зборнай Бразіліі Сілвінью дэбютаваў у 1997 годзе ў гульні з расійскай зборнай. За нацыянальную каманду Сілвінью правёў 6 матчаў.

Сілвінью мае іспанскі пашпарт, атрыманы ў 2004 годзе пасля трох гадоў пражывання ў гэтай краіне.

9 ліпеня 2011 года Сілвінью завяршыў футбольную кар’еру[6]. За ўсю кар’еру правёў 380 матчаў, забіў 25 мячоў.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў бразільскіх клубах, італьянскім «Інтэрнацыянале», нацыянальнай зборнай Бразіліі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам французскага «Ліёна»[7], быў звольнены з каманды ў кастрычніку таго ж года з-за незадавальняючых вынікаў.

У маі 2021 года ўзначаліў «Карынтыянс», быў звольнены ў лютым 2022 года. У студзені 2023 года стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Албаніі.

Бразілія «Карынтыянс»
Англія «Арсенал»
Іспанія «Барселона»

Зноскі