Скопас
Скопас | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 395 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 350 да н.э. |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
![]() |
Ско́пас (грэч. Σκόπας, Skopas; каля 395 да н.э., Парас — 350 да н.э.) — старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар эпохі позняй класікі, прадстаўнік новаатычнай школы. Адзін з першых майстроў грэчаскай класікі, які аддаў перавагу мармуру, практычна адмовіўшыся ад выкарыстання бронзы, упадабанага матэрыялу папярэдніх майстроў, у прыватнасці Мірана і Паліклета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скопас нарадзіўся на востраве Парас каля 395 гады да н.э. Працаваў у такіх грэчаскіх і малаазійскіх гарадах, як Тэгея (цяпер Піялі), Галікарнас (цяпер Бодрум у Турцыі) і інш. Супрацоўнічаў з Праксіцелем. Удзельнічаў у будаўніцтве храма Афіны ў Тэгеі (350—340 да н.э.) і маўзалея ў Галікарнасе (сярэдзіна IV ст. да н.э.), выступаючы і як архітэктар, і як разьбяр.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Amazon_Frieze_BM_GR1857.12-20.268-270.jpg/200px-Amazon_Frieze_BM_GR1857.12-20.268-270.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Skopas_menade_pushkin.jpg/100px-Skopas_menade_pushkin.jpg)
Сярод твораў Скопаса, якія дайшлі да нас, самым значным лічыцца фрыз маўзалея ў Галікарнасе з выявай амазонамахіі (створаны сумесна з Брыяксісам, Леахарам і Цімафеем; фрагменты — у Брытанскім музеі). Многія працы Скопаса вядомыя па рымскіх копіях («Потас», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Менада»). Адмовіўшыся ад традыцыйнага для грэчаскай класікі стылю, заснаванага на ідэі гармоніі і спакою, Скопас увёў у выяўленчае мастацтва тэму душэўных перажыванняў, барацьбы жаданняў. Для гэтага ён выкарыстоўваў дынамічную кампазіцыю і наватарскія выразныя прыёмы лепкі партрэтаў (глыбока пасаджаныя вочы, маршчыны і да т.п.).
У гонар Скопаса названы кратар на Меркурыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чубова А. П. Скопас. — Л.—М., 1959.
- Arias P. E. Scopas. — Roma, 1952.
- Andreas Linfert. Von Polyklet zu Lysipp. Polyklets Schule und ihr Verhältnis zu Skopas v. Paros. — Diss. Freiburg i. B., 1965.
- Andrew F. Stewart. Skopas of Paros. — Noyes Pr., Park Ridge, N.Y. 1977. — ISBN 0-8155-5051-0.
- Andrew Stewart. Skopas in Malibu. The head of Achilles from Tegea and other sculpures by Skopas in the J. Paul Getty Museum. — J. Paul Getty Museum, Malibu, Calif. 1982. — ISBN 0-89236-036-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скопас