Саўт-Гейт
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Саўт-Гейт (англ.: South Gate) — горад у акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША. Размешчаны за 11 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса.
Першымі еўрапейцамі, якія пасяліліся на тэрыторыі сучаснага Саўт-Гейта, былі іспанцы ў XVIII стагоддзі. На працягу XIX стагоддзя насельніцтва наваколляў расло дзякуючы з’яўленню вялікай колькасці жывёлагадоўчых ферм, якія з 1880 года пачалі саступаць месца земляробчым. Назву «Саўт-Гейт» паселішча атрымала ў 1918 годзе, статус горада мае з 20 студзеня 1923 года. У перыяд з 1910 па 1940 г. большая частка сельскагаспадарчых зямель была забудавана жылымі дамамі і заводамі.
Насельніцтва — 94 396 чалавек.
Клімат напаўзасушлівы міжземнаморскі, з мяккай зімой і гарачым, сухім летам.
Зноскі
- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б https://www.cityofsouthgate.org/Government/City-Council/Meet-the-City-Council/Mayor-Maria-del-Pilar-Avalos Праверана 6 лютага 2023.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.