Перайсці да зместу

Сацумон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацумон
жалезны век
Сутычка японцаў з эмісі — магчымымі носьбітамі Сацумон (XI ст.)
Геаграфічны рэгіён Японскія астравы
Лакалізацыя Хонсю, Хакайда
Датаванне VII стагоддзеXII стагоддзе
Носьбіты айны або японцы
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка
Пераемнасць
дзёмон, кафун, ахоцкая археалагічная культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сацумон (яп.: 擦文時代) — археалагічная культура Японіі ў VIIXII стагоддзях. Была распаўсюджана на поўначы Хонсю і Хакайда. Лічыцца працягам або складанай часткай культуры дзёмон.

Для сацумон характэрны ямныя квадратныя жытлы з агменямі ўздоўж вусцяў рэк, апрацоўка жалеза, выраб глінянай керамікі і фаянса, блізкіх да дзёмон, курганныя пахаванні. Прадстаўнікі сацумон займаліся рачным рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам, вырошчвалі пшаніцу, ячмень і проса, мелі гандлёвыя кантакты з асноўнай часткай вострава Хонсю.

Большасць даследчыкаў атаясняюць культуру сацумон з эмісі, якія ўзгадваюцца ў японскіх пісьмовых помніках як карэнныя насельнікі поўначы Хонсю, што пад ціскам японцаў перабраліся на Хакайда. Традыцыйна эмісі адносяць да айнаў, але таксама існуе думка, што яны маглі быць змяшаным насельніцтвам або японцамі, якія не падпарадкоўваліся цэнтральным уладам.