Перайсці да зместу

Сарбіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сарбіт
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C6H14O6
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 96 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 50-70-4
PubChem 5780
Рэг. нумар EINECS 200-061-5
SMILES
RTECS LZ4290000
ChemSpider 5576

Сарбі́т[1] — арганічнае злучэнне, шасціатамны аліфатычны спірт C6H14O6. Прадукт аднаўлення D-глюкозы.

Бясколерныя крышталі, салодкія на смак. Тэмпература плаўлення 96 °C. Пры акісленні ў залежнасці ад умоў утварае глюкозу, фруктозу або сарбозу.

У прыродзе сарбіт маецца ў марскіх водарасцях, пладах рабіны звычайнай і рабіны чарнаплоднай, слівы, яблыні і інш.

D-сарбіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці аскарбінавай кіслаты. Сарбіт выкарыстоўваецца ў якасці заменніка цукру, харчовай дабаўкі (E420), у вытворчасці касметыкі.

Зноскі

  • Сарбіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Усов А. И. Сорбит // Химическая энциклопедия: в 5 т. / Гл. ред. Н. С. Зефиров. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — Т. 4: Полимерные—Трипсин. — С. 389. — 639 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-039-8. (руск.)