Перайсці да зместу

Саравак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саравáк
малайск.: Sarawak
джаві: سراوق
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Малайзія
Гімн Ibu Pertiwi Ku
Статус штат Малайзіі
Уваходзіць у
Уключае 11 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Кучынг
Дата ўтварэння 22 ліпеня 1963 і 16 верасня 1963
Губернатар T.Y.T Tun Datuk Patinggi Abang Muhammad Salahuddin
Галоўны міністр Y.A.B. Datuk Patinggi Tan Sri Haji Abdul Taib Bin Mahmud / Pehin Sri Dr. Hj. Abdul Taib b. Mahmud
Насельніцтва (2010) 2 471 140
Шчыльнасць 19,86 чал./км² (16-е месца)
Плошча 124 450
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 2423 м
Саравáк на карце
Саравáк, карце
Часавы пояс +8
Абрэвіятура SWK
Код ISO 3166-2 MY-13
Тэлефонны код 082, 083, 084, 085 і 086
Паштовыя індэксы 93000–98999
Код аўтам. нумароў Q
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саравáк (малайск.: Sarawak, джаві: سراوق; код: SWK) — адзін з двух штатаў Усходняй Малайзіі[1], размешчаны на паўночным захадзе вострава Калімантан. Саравак — самы вялікі штат у Малайзіі. Суседні штат на востраве — Сабах. Саравак мяжуе з Інданезіяй і султанатам Бруней[2][3][4][5].

Адміністрацыйны цэнтр Саравака — горад Кучынг насельніцтвам каля паўмільёна, даслоўна Каціны Горад. Найболей буйныя гарады — Сібу (200 000), Міры (202 000) і Бінтулу (102 761). Агульнае насельніцтва штата перавышае два мільёны чалавек. Саравак — шматкультурны штат без выяўнай этнічнай большасці. Кіруецца губернатарам, прызначаным цэнтральным урадам Малайзіі. У 1988 годзе быў прыняты сцяг штата Саравак.

Берага Саравака абмывае Паўднёва-Кітайскае мора. Берагавая лінія зрэзана слаба — ёсць толькі два залівы: Дату — на захадзе і Бруней — на поўначы. Уздоўж узбярэжжа працягваецца нізінная алювіяльна-марская раўніна. Ва ўнутраных раёнах уздоўж мяжы з Інданезіяй працягваюцца горы, якія дасягаюць 2423 метраў (найвыйшэйшы пункт — гара Муруд). Найбуйнымі рэкамі з’яўляюцца Раджанг, Барам і Лімбанг. Дзякуючы дастатку атмасферных ападкаў, рэкі паўнаводныя круглы год, у нізоўях яны маюць шмат буйнымі дэльтамі і расцякаюцца на мноства рукавоў і праток, і на значным працягу суднаходныя. Клімат экватарны, гарачы і вільготны. Тэмпература паветра круглы год 26—28 °З. Ападкаў да 4000 мм у год.

Сэр Джэймс Брук
Сэр Джэймс Брук

Аж да XIX стагоддзя ўсім востравам Барнэа кіраваў султан, аднак ва ўмовах бездарожжа і непраходнасці джунгляў яго кіраванне было не вельмі моцным, а месцамі зусім намінальным. З розных бакоў на востраў прыязджалі каланісты — кітайцы, малайцы, філіпінцы, жыццё было свабодным і насычаным. Але асноўнае насельніцтва вострава складалі даякі — шматлікія ваяўнічыя мясцовыя плямёны, што жылі (і якія жывуць дасёння) натуральным жыццём, і якія праводзяць час у бясконцых войнах з сабе падобнымі.

Племя ібан (марскія даякі ці марскія піраты — хоць жывуць яны пераважна глыбока ў джунглях) — адно з самых шматлікіх даякскіх плямён.

У 1839 годзе сэр Джэймс Брук, ўрадовец Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, які выйшаў у адстаўку, па збегу абставін адправіўся на Барнэа з даручэннем ад кіраўніка Сінгапура. У яго быў добра абсталяваны ваенны карабель. Чалавек дасведчаны, ён хутка заваяваў давер султана, які стаў з ім раіцца з нагоды падаўлення мяцяжу, паднятага малайцамі і даяками у Сараваку. Атрымаўшы паўнамоцтвы ад султана, Джэймс Брук высадзіўся ў Сараваку і правядучы невялікую вайсковую аперацыю і ўмелую дыпламатычную місію, за дзесяць дзён навёў парадак, спыніўшы мяцеж. Па дамоўленасці з султанам, Джэймс Брук атрымаў у валоданне невялікую вобласць на рацэ Саравак, дзе ён заснаваў горад Кучынг у 1842 і паклаў пачатак дынастыі мясцовых кіраўнікоў (т.зв. Белых Раджаў).

Белыя раджы, карыстаючыся палітыкай «падзяляй і пануй», заваявалі высокі аўтарытэт у плямён і змаглі навядзі парадак.

Сярод даякаў быў пашыраны звычай паляванні за галовамі, які прыводзіць да самавынішчэння, з якімі спрабавалі змагацца белыя раджы.

З 1868 па 1917 краінай кіраваў другі раджа — Чарлз Энтані Джонсан Брук, пляменнік Джэймса. Ён шляхам прадуманых і строгіх мер змог спыніць паляванне за галовамі і прывесці Саравак да мірнага развіцця.

Трэці Раджа Чарлз Вайнер Брук правіў аж да японскай акупацыі Саравака ў 1941.

Японская акупацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Японія заняла Саравак у 1941 і ўтрымвала ўсю вайну, пакуль Саравак не быў вызвалены аўстралійскімі войскамі ў 1945.

Японская акупацыя Саравака была нечаканай і цяжкай, асабліва для англічан. Пацярпеўшы нечаканую і знішчальную паразу, англічане не прыдумалі нічога разумнейшага, чым абвясціць татальную партызанскую вайну супраць японцаў, апелюючы да старых даякскіх традыцый. За галаву кожнага японца належала ўзнагарода ў дзесяць долараў.

Японцы нечакана заўважылі, што адзінкавыя патрулі, што скіроўваюцца ў джунглі, сталі знікаць. Стаіўшыся ў джунглях, даякі з жыгучымі трубкамі з прагнасцю чакалі сваіх 10 долараў, але ніводным рухам не паказвалі японцам нелаяльнасці ці варожасці. Японцы не хутка зразумелі, што адбываецца, і сталі патруляваць лясы добра ўзброенымі кампактнымі групамі, з-за чаго прыбыткі даякаў сталі рэзка падаць. Тады заміж японцаў даякі сталі паляваць за кітайскімі фермерамі, і англічане ў спешным парадку скасавалі свой тарыф і паспрабавалі зноў скасаваць паляванне за галовамі.

У складзе брытанскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 белы раджа не стаў вяртацца з Аўстраліі, а параіў ураду перадаць краіну пад валоданне брытанскай кароны. Раджа фармальна перадаў уладу брытанскай кароне ў 1946 пад уплывам асяроддзя і жонкі, атрымаўшы за гэта багатае ўтрыманне.

Парламент Саравака.
Сучасны лонгхаус (доўгы дом) народа ібан.

У Сараваку жывуць 28 народаў з рознымі культурамі, мовамі і стылем жыцця.

30 % насельніцтва складае народ ібан, што належыць да даякскіх першабытнікаў. Кітайцы, якія жывуць пераважна ў гарадах, складаюць чвэрць насельніцтва. Прыкладна чвэрць насельніцтва складаюць таксама малайцы, засяроджаныя ўздоўж узбярэжжа. У штаце жывуць народы бідаю, меланау і іншыя першабытнікі.

На Сараваку вызнаюцца розныя рэлігіі — іслам, хрысціянства, рэлігіі Кітая (канфуцыянства, даасізм, будызм) і мясцовыя анімістычныя вераванні. Частка даякаў — хрысціяне.

Саравак — высокаразвіты штат, багаты рэсурсамі. Наяўнасць нафты абумаўляе высокі дабрабыт. Апроч таго Саравак з’яўляецца экспарцёрам драўніны і мэблі, аднак урад абмяжоўвае нарыхтоўку драўніны для падтрымання самаўзнаўлення лесу. Адным з найважнейшых артыкулаў экспарту таксама з’яўляецца чорны перац.

Зноскі

  1. No.10760: Соглашение об Малайзии (pdf)(недаступная спасылка). Договоров Организации Объединенных Наций коллекция. Организации Объединенных Наций (Ліпень 1963). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2011. Праверана 29 ліпеня 2010.
  2. Договоров Организации Объединенных Наций No. 8029 между Филиппины, Федерация Малайи и Индонезии (31 Июнь 1963)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2010. Праверана 14 лістапада 2016.
  3. Договоров Организации Объединенных Наций No. 8809, Соглашение об осуществлении соглашения Маниле(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2011. Праверана 14 лістапада 2016.
  4. Организации Объединенных Наций список неправительственных организаций, несамоуправляющихся территорий, Северное Борнео и Саравака
  5. Членов Организации Объединенных Наций
  • L. W. W. Gudgeon (1913). British North Borneo. London, Adam and Charles Black.
  • S. Runciman (1960). The White Rajahs: a history of Sarawak from 1841 to 1946. Cambridge University Press
  • Chin, Ung Ho(1997) Chinese Politics in Sarawak: a Study of the Sarawak United People’s Party (SUPP) (Kuala Lumpur, New York: Oxford University Press, 1997)(ISBN 983-56-0039-2)