Сад Кіёсумі
Сад Кіёсумі (яп.: 清澄庭園) — традыцыйны японскі сад, размешчаны ў раёне Фукагава ў Токіа. Сад быў разбіты ў 1878-85 гадах па жаданні Івасакі Ятара — буйнога прамыслоўца эпохі Мэйдзі, заснавальніка кампаніі Міцубісі.
Сад займае плошчу каля 81000 кв. метраў і размешчаны вакол велізарнай сажалкі, якую ўпрыгожваюць тры вялікіх астравы і чайны домік. Прагулачная дарожка маляўніча пятляе ўздоўж берага, фактычна, толькі вузкая паласа дрэў, якія растуць па перыметры сажалкі, аддзяляе сад ад шумнай вуліцы Кіёсума Доры. У сажалцы жывуць карпы, некалькі відаў чарапах і мноства птушак: качкі, чаплі, чайкі, якія прылятаюць з размешчанай непадалёк ракі Суміда.
Непаўторнае аблічча саду Кіёсумі надаюць камяні. Сям’я Іватары збірала па ўсёй Японіі прыгожыя абкатаныя вадой буйныя валуны, якія былі прывезены сюды на параходах кампаніі Міцубісі. З гэтых камянёў былі пабудаваны штучныя ўзгоркі і сухія вадаспады, дзве паслядоўнасці роўных камянёў утвараюць дарожкі па мелкаводдзі — іса-ватары. Агульная колькасць камянёў, выкарыстаных для ўпрыгожвання саду, такая вялікая, што сад можа ўспрымацца як сад камянёў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 14 красавіка 2014.