Перайсці да зместу

Рыльск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Рыльск
руск.: Рыльск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 17 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
  • 14 843 чал. (2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
47152
Паштовыя індэксы
307370
Афіцыйны сайт
Рыльск на карце Расіі
Рыльск (Расія)
Рыльск
Рыльск (Расія)
Рыльск

Рыльск (руск.: Рыльск) — горад1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыльскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 17,2 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1152 годзе.

Горад размешчаны ля ракі Сейм (прыток Дзясны), за 124 км ад Курска. Цэнтр го­рада з рэгу­ляр­най прамавугольнай пла­ніроўкай знаходзіцца на пра­вым бе­разе ракі.

Назва горада меркавана паходзіць ад рэчкі Рыла.

Паводле адной з версій, горад абавязаны сваёй назвай Іаану Рыльскаму. Сам праваслаўны святы жыў у Балгарыі, там, дзе знаходзяцца Рыльскія горы (балг. bg:Рила), рака Рыла і гарадок з такой жа назвай. Ужо пасля яго смерці балгарскія манахі былі вымушаныя збегчы з краіны, з сабою яны ўзялі часціцу мошчаў святога — дзясніцу (правую руку). У Курскай вобласці яны заснавалі манастыр — Рыльскі — у гонар святога Іаана Рыльскага. Так з’явіўся і горад Рыльск.

Горад сфарміраваўся ў кан. X — пач. XI стст. пасля на землях севяран. Упершыню Рыльск згадваецца ў 1152 г. у Іпацьеўскім летапісе. Уваходзіў у склад Ноўгарад-Северскага княства. Дзяцінец XI—XIII стст. размяшчаўся на гарадзішчы (упершыню заселена ў раннім жалезным веку), які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага горада, пры ўпадзенні р. Дублянка ў р. Сейм. На гарадзішчы вывучаны пабудовы і пахаванне хазарскай дзяўчыны-ваяра, маюцца сляды храмавага будаўніцтва кан. XII — пач. XIII стст. З поўдня да дзядзінца прымыкаў Верхні пасад, з захаду (правы бераг р. Дублянка) — Ніжні пасад.

З 1180 года цэнтр Рыльскага княства. Імаверна, у 1239 годзе спустошаны падчас мангола-татарскага нашэсця, але неўзабаве адноўлены. У 1350-60-х гадах Рыльскае княства перайшло пад уладу Вялікага Княства Літоўскага. У 1500 годзе захоплены ноўгарад-северскім князем Васілём Іванавічам Шэмячычам, які перайшоў у тым жа годзе на службу да вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча (уваходжанне Рыльска ў склад Рускай дзяржавы замацавана Маскоўскім перамір’ем 1503). У кан. XV — пач. XVI стст. узмоцнены земляныя ўмацаванні горада. У 1502 Рыльск вытрымаў напад хана Вялікай Арды Шэйх-Ахмеда, у 1515 крымскіх татараў. У XVI ст. уваходзіў у сістэму гарадоў-крэпасцяў на паўднёвых межах Рускай дзяржавы, якія прыкрывалі яго ад нападаў крымскіх татараў. У кан. XVI ст. збудаваны драўляны астрог.

У Смутны час у 1604 годзе Рыльск без бою здаўся Ілжэдзмітрыю I, адзін з цэнтраў паўстання Балотнікава (1606—1607), у 1613 і 1618 вытрымаў напады польска-літоўскіх войск, зімой 1614/15 — нагайцаў.

Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года застаўся ў складзе Рускай дзяржавы. У 1620 адноўлена крэпасць. У сярэдзіне — 2-й пал. XVII ст. апорны пункт кантактаў з левабярэжная Украінай. З XVII ст. буйны цэнтр гандлю, з XVIII ст. праходзілі 2 штогадовыя кірмашы. Павятовы горад Кіеўскай губерні (1708-19), Сеўскай правінцыі Кіеўскай (1719-27) і Белгародскай (1727-79) губерняў, Курскай губерні (1779—1928, да 1796 — Курскае намесніцтва). У 1894 адкрыты рух па чыгуначнай лініі Коранева — Рыльск.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. З красавіка па лістапад 1918 г. быў акупаваны германскімі войскамі, затым пад кантролем РСЧА, з 28 жніўня па 22 лістапада 1919 года — Добраахвотніцкай арміі Узброеных сіл Поўдня Расіі, 22 лістапада 1919 года зноў заняты часткамі РСЧА. Раённы цэнтр Льгоўскай акругі Цэнтральначарназёмнай вобласці (1928-30), Цэнтральначарназёмнай вобласці (1930-34), з 1934 Курскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну акупаваны германскімі войскамі 5 кастрычніка 1941 года. Вызвалены часткамі Чырвонай Арміі 31 жніўня 1943 года, у час Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі.

Год Колькасць
1856 7 200 [2]
1862 8 200 [3]
1897 11 549 [2]
1913 14 600 [2]
1914 14 690 [4]
1923 11 032 [5]
1926 10 737 [2]
1931 10 100 [2]
1939 12 401 [6]
Год Колькасць
1959 12 653 [7]
1967 16 000 [2]
1970 16 398 [8]
1979 18 318 [9]
1989 19 472 [10]
1992 18 800 [2]
2000 19 400 [2]
2001 19 400 [2]
2002 17 603 [11]
Год Колькасць
2003 17 600 [2]
2005 17 400 [2]
2006 17 200 [2]
2009 17 379 [12]
2010 15 671 [13]
2011 15 700 [2]
2012 15 865 [14]
2013 16 110 [15]
2014 16 163 [16]
Год Колькасць
2015 16 221 [17]
2016 16 242 [18]
2017 16 319 [19]
2018 16 147 [20]
2019 16 014 [21]
2020 16 005 [22]
2021 15 069 [23]
2023 15 049 [24]
2024 14 843 [1]
  • Ус­пен­скі сабо­р (1800-я гг. — 1811).
  • Пакроўская царква (1822).
  • Уз­нясен­ская царква (1866).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года. Федеральная служба государственной статистики (27 апреля 2024). Праверана 4 мая 2024.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.MojGorod.ru/kursk_obl/ryljsk/index.html
  3. Курская губерния. Список населённых мест по сведениям 1862 года. Санкт-Петербург. 1868 год
  4. Рыльск в 1920-м — 1943 годах
  5. Курский губернский статистический отдел. Население городов Курской губернии по переписям 1920 и 1923 годов. [Вып. 3]. - Курск, 1927.
  6. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  9. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  10. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  11. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  12. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  13. http://kurskstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kurskstat/resources/ee617b804e86dcf6bf81ffb8fc91c3ba/том%201.pdf
  14. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  15. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  16. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  17. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  18. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  19. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  20. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  21. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  22. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  23. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  24. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года. Праверана 1 сакавіка 2024.
  25. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).