Ручай
Выгляд
Ручай — невялікі вадацёк, звычайна шырынёй ад некалькіх дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Звычайна даўжыня ручая не перавышае некалькі кіламетраў, а глыбіня рэдка перавышае 1,5 метра. Хуткасць ручаёў, як правіла, досыць вялікая (некалькі метраў у секунду).
Ручаі ўтвараюцца ад сцёку дажджавых, талых вод або пры выхадзе на паверхню падземных вод. Ручаі часцей за ўсё ўпадаюць у рэкі ці азёры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ручай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ручай
- Вадацёк
- Рака