Перайсці да зместу

Разведка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Разведка — практыка і тэорыя збору інфармацыі аб суперніку або канкурэнце для забеспячэння сваёй бяспекі і атрымання пераваг у вобласці ўзброеных сілаў, палітыкі ці эканомікі.

Разведка можа выкарыстаць як легальныя метады збору інфармацыі (напрыклад збор і аналіз дадзеных з адкрытых крыніц, праслухоўванне радыёканалаў з-за мяжы, назіранне пры дапамозе разведвальных спадарожнікаў), так і нелегальныя аперацыі, якія падпадаюць пад паняцце «шпіянаж» або «крадзеж інфармацыі».