Пінакатэка
Пінакатэка (фр.: pinacotheque, ад грэч. πινακοθήκη, πίναξ — дошка, карціна і θήκη — сховішча) — у старажытных грэкаў памяшканне для захоўвання жывапісных выяў.
Так звалася левае крыло прапілеяў афінскага Акропаля, дзе знаходзіўся збор карцін, прынесеных у дарунак багіні Афіне. У некалькіх шасцікалонных залах былі сабраны карціны, напісаныя на дошках, гліняныя табліцы і іншыя творы з роспісам. Гэты збор быў адкрыта для наведвання афінскімі грамадзянамі.
Яшчэ на мяжы III—II стст. да н.э. быў складзены першы каталог гэтай пінакатэкі, аўтарам якога быў Палеман Іліёнскі. Акрамя афінскай падобныя пінакатэкі існавалі і ў іншых месцах у Грэцыі, напрыклад, у Гераёне — храме Геры на востраве Самас.
Старажытныя рымляне выкарыстоўвалі тэрмін для абазначэння пакоя, у якім знаходзіліся творы мастацтва.
Пачынаючы з перыяду Рэнесансу, назва пінакатэка стала выкарыстоўвацца для абазначэння калекцый твораў жывапісу, адкрытых для публічнага наведвання. У нашы дні пінакатэкамі завуць карцінныя (мастацкія) галерэі.
Вядомыя пінакатэкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старая пінакатэка ў Мюнхене
- Новая пінакатэка ў Мюнхене
- Пінакатэка сучаснасці ў Мюнхене
- Ватыканская пінакатэка
- Пінакатэка Брэра
- Амбразіянская пінакатэка
- Нацыянальная пінакатэка Балонні
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сомов, А. И., . Пинакотека // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.