Перайсці да зместу

Пасхалій II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папа Пасхалій II
лац.: Paschalis PP. II
Папа Пасхалій II
Герб
160-ы Папа Рымскі
13 жніўня 1099 — 21 студзеня 1118
Папярэднік Урбан II, Папа Рымскі
Пераемнік Геласій II
кардынал
з 1073

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Імя пры нараджэнні Раньера Б'еда
Арыгінал імя
пры нараджэнні
італ.: Raniero Bieda
Нараджэнне не раней за 1053 і не пазней за 1055
Смерць 21 студзеня 1118[3][2]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найсвяцейшы Пасха́лій II (лац.: Paschalis PP. II), свецкае імя Раньера Б’еда (італ.: Raniero Bieda; ? — 21 студзеня 1118) — Папа Рымскі з 13 жніўня 1099 па 21 студзеня 1118.

Сустрэча Папы Рымскага Пасхалія II і французскага караля Філіпа I у 1107 годзе. Вялікія французскія хронікі

Родам з Тасканы, клюнійскі манах, узведзены ў сан кардынала Рыгорам VII.

Адданы аскетычным ідэям, але слабахарактарны, ён увесь час вагаўся паміж процілеглымі імкненнямі і амаль ва ўсім цярпеў няўдачы. Узыйшоўшы на папскі прастол у разгар барацьбы за інвестытуру, Пасхалій спачатку жадаў прытрымлівацца традыцый Рыгора VII і хутка разабраўся з антыпапамі, якіх падтрымлівала рымская знаць; але ў сутыкненнях са свецкімі валадарамі ён быў вымушаны ісці на саступкі.

Кароль Францыі Філіп I, адлучаны ад царквы за сямейныя справы, на словах падпарадкаваўся папскаму рашэнню і атрымаў дараванне; затое ў пытанні пра інвестытуру ён адмовіўся толькі ад цырымоніі ўручэння пярсцёнка і кія, але настаяў на леннай прысязе вышэйшага духавенства і праганяў непаслухмяных епіскапаў. Гэтак сама было вырашана гэта пытанне і ў Англіі, на Лонданскім саборы 1107  года.

Пасля смерці мяцежнага сына імператара Генрыха IV, Конрада ў 1101 годзе, Папа схіліў будучага імператара Генрыха V выступіць супраць бацькі (1104 год), забараніў інвестытуру на цэлым шэрагу сабораў і адмовіў у царкоўным пахаванні Генрыху IV. Узыйшоўшы на прастол, Генрых V не пажадаў, аднак, адмовіцца ад інвестытуры і ў 1110 годзе з войскам рушыў у Італію. Пасхалій адправіў на сустрэчу Генрыху паслоў з такой прапановай: імператар адмаўляецца ад інвестытуры, а Папа дэкрэтам прадпісвае духавенству, пад страхам адлучэння, адмовіцца ад феадальных уладанняў, набытых з часу Карла Вялікага, і ад усіх правоў і прывілеяў, з гэтым звязаных.

Пасхалій II перадае імператару Генрыху V дзяржаву як сімвал свецкай улады

Генрых пагадзіўся на гэту прапанову, пры ўмове прыняцця яго духоўнымі феадаламі. Гэты дагавор быў падпісаны ў Сутры ў 1111 годзе; але калі папа, у саборы Св. Пятра, перад каранаваннем імператара, прачытаў дамоўны дэкрэт, ён выклікаў выбух абуранасці з боку духавенства; у саборы адбылася смута, і Генрых, не дамогшыся каранавання, арыштаваў Папу і некалькіх кардыналаў (у прыватнасці Льва Астыйскага, Джавані Мінута, Бернарда дэльі Уберці, Бансіньёрэ і іншых).

На другі дзень у Рыме пачаўся рух па вызваленні папы; імператар вымушаны быў пакінуць горад, захапіўшы з сабой Папу і кардыналаў. Размясціўшыся станам перад горадам, Генрых трымаў палонных у суровых умовах каля двух месяцаў і дамогся поўнай перамогі ў спрэчцы аб інвестытуры. Пасхалій падаў Генрыху права інвестытуры, абавязаўся яго каранаваць і ніколі не адлучваць яго ад царквы.

Пасля таго як Генрых быў каранаваны і пакінуў Італію, духавенства запатрабавала ад Пасхалія знішчэння гэтага дагавора. На Латэранскім саборы 1112 года Папа прызнаў сваю саступку «няправай справай», але адмовіўся парушыць клятву, дазволіўшы сабору скасаваць дагавор і не перашкодзіўшы сваім легатам адлучыць Генрыха ад царквы, хоць сам некаторы час працягваў весці з ім сяброўскую перапіску. Праз чатыры гады Пасхалій, пад ціскам духавенства, урачыста пракляў Сутрыйскі дагавор.

У апошнія два гады жыцця Пасхалій двойчы бег з Рыма: спачатку з прычыны паўстання жыхароў, з-за выбару прэфекта, а потым з прычыны другога паходу ў Рым Генрыха V.

Зноскі

  1. а б autori vari PASQUALE II papa // Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1935. Праверана 29 студзеня 2023.
  2. а б в г д Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 29 студзеня 2023.
  3. а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Cantarella G. M. PASQUALE II, papa // Dizionario Biografico degli Italiani — 2014. — Vol. 81. Праверана 29 студзеня 2023.