Перайсці да зместу

Панк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панкі

Панк, па́нкі (англ.: punk) — маладзёжная субкультура, якая ўзнікла ў сярэдзіне 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і Аўстраліі, характэрнымі асаблівасцямі якой з’яўляецца крытычнае стаўленне да грамадства і палітыкі.

З панк-рокам шчыльна злучана імя амерыканскага мастака Эндзі Уорхала і прадусіраваным ім гуртам Velvet Underground.

Панкі прытрымліваюцца розных палітычных поглядаў, але ў большасці сваёй яны з’яўляюцца прыхільнікамі левых сацыяльна накіраваных ідэалогій і прагрэсівізму. Распаўсюджанымі поглядамі з’яўляюцца імкненне да асабістай свабоды і поўнай незалежнасці (індывідуалізм), нонканфармізм, прынцыпы «не прадавацца», «спадзявацца на самога сябе» (DIY — Do it yourself — «Зрабі сам») і прынцып «прамога дзеяння» (direct action). Панкі звычайна выступаюць супраць любых форм аўтарытарызму, супраць патэрналізму і істэблішменту. Іншыя напрамкі ў палітыцы панкаў уключаюць у сябе нігілізм, анархізм, сацыялізм, антыаўтарытарызм, антыпатэрналізм, антыістэблішмент, антымілітарызм, пацыфізм, антыкапіталізм, антыспажыўства, антырасізм, антысексізм, антынацыяналізм, антыфашызм, антыэйджызм.

Некаторыя панкі прытрымліваюцца кансерватыўных поглядаў, альбо апалітычныя (гл. хорар-панк).

  • «Amaroka» — беларускі гурт
  • «Zatoczka» — беларускі гурт