Пакахонтас
Пакахонтас | |
---|---|
Pocahontas | |
гравюра 1616 года | |
Імя пры нараджэнні | Матаака |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Дата нараджэння | каля 1596[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | сакавік 1617[2][3] |
Месца смерці | Грэйвсенд, Кент, Каралеўства Англія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства |
Бацька | Вахунсунакак, сахем племя паўхатанаў |
Маці | Nonoma Winanuske Matatiske[d] |
Муж |
1. Какоўма (1590-1613) 2. Джон Рольф (1585-1622) |
Дзеці |
дачка: Каокі-Джэйн (1612-70) сын: Томас Рольф (1615-80) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Покахонтас (каля 1595, Вірджынія — 21 сакавіка 1617, Грэйвсенд) — мянушка індзейскай прынцэсы Матаака, дадзеная ёй бацькам Паўхатанам — правадыром індзейскага племя паўхатанаў, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Віргініі. Мянушка перакладаецца як «маленькая гарэза» (англ.: Little Wanton).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1607 г. Пакахонтас выратавала англійскага капітана Джона Сміта ад смерці (ён быў захоплены індзейцамі ў час пошукаў крыніц пражытка для Джэймстаўна — калоніі ў Чэсапікскім заліве). Паводле легенды, калі індзейцы збіраліся раздрабніць Сміту чэрап, яна закрыла яго галаву сваёй, і тыя адступілі, не асмеліўшыся нашкодзіць дачцэ правадыра. Сярод сучасных гісторыкаў існуе кансэнсус, што гэта гісторыя, расказаная самім Джонам Смітам, не адпавядае рэчаіснасці.
Пазней яна выйшла замуж за пасяленца Джона Рольфа, што гарантавала мірнае суіснаванне паміж індзейцамі і каланістамі. У 1616 г. Пакахонтас пераехала з мужам у Англію. У Англіі яна стала знакамітасцю, была нават прадстаўлена да двара. Неўзабаве заразілася воспай і сканала 21 сакавіка 1617 г. ва ўзросце 22 гадоў. Пакахонтас пахавалі ў капліцы прыхадской царквы гарадка Грэйвсенд, Англія.
Ад Томаса Рольфа, сына Джона Рольфа і Пакахонтас, паходзіць шэраг знатных сямействаў Вірджыніі.
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]- «Пакахонтас» — амерыканскі мультфільм 1995 года.
- «Пакахонтас 2: Падарожжа ў Новы Свет» — амерыканскі мультфільм 1998 года.
- «Новы Свет» — фільм 2005 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.nps.gov/jame/learn/historyculture/pocahontas-her-life-and-legend.htm Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Price D. A. Pocahontas // Encyclopædia Britannica Праверана 5 сакавіка 2020.
- ↑ Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 5 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Barbour, Philip L. Pocahontas and Her World. — Boston: Houghton Mifflin Company, 1970. — ISBN 0-7091-2188-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакахонтас
- Рэальная Пакахонтас
- Chief Roy Crazy Horse. 'The Pocahontas Myth'. Ranokus Indian Reservation. Архівавана 5 ліпеня 2013.
- 'Pocahontas'. Virginia Places.
- Pocohantas Encyclopaedia Britannica
- Virginia Historical Society. 'Contact and Conflict'. The Story of Virginia: An American Experience. Архівавана 18 лістапада 2005.
- Virginia Historical Society. 'The Anglo-Powhatan Wars'. The Story of Virginia: An American Experience.