Пагроза
Выгляд
Пагроза ў крымінальным праве — выказаны ў любой форме намер прычыніць фізічную, матэрыяльную ці іншую шкоду грамадскім або асабістым інтарэсам.
У крымінальным праве Рэспублікі Беларусь найбольш небяспечныя віды пагроз — забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці шляхам падпалу і да т.п., якія ствараюць самастойныя склады злачынства. Разглядаецца заканадаўствам як сродак псіхічнага гвалту над чалавекам і караецца ў крымінальным парадку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пагроза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).