Окра
Окра | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 293 км² |
Расход вады | 1,2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава |
• Каардынаты | 52°53′51,50″ пн. ш. 30°19′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на захад ад вёскі Баравуха |
• Каардынаты | 52°43′00″ пн. ш. 30°10′35″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Жлобінскі раён |
— выток, — вусце |
Окра, Стараруднянскі канал — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня Окры 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне.
Асноўны прыток — рака Рудзенка (злева). Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма двухбаковая, лугавая, у ніжнім цячэнні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусця ракі Рудзенка), на астатнім працягу звілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м. У басейне ракі (на пойме Дняпра) старычныя азёры Вялікае, Бутач[1].
Каля ракі населеныя пункты Старая Рудня, Завад, Баранаўка, Сухі Востраў (нежылы)[1].
Зноскі
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9, 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9, 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)