Ніва (рака)
Ніва | |
---|---|
руск. Нива | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 36 км |
Басейн | 12 830 км² |
Расход вады | 164 м³/с (за 15 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Імандра |
• Месцазнаходжанне | Зашэечная губа |
• Каардынаты | 67°23′23″ пн. ш. 32°32′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Белае мора |
• Месцазнаходжанне | Кандалакшскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 67°07′50,87″ пн. ш. 32°25′11,64″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кандалакшскі заліў → Баранцава мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мурманская вобласць |
Код у ДВР | 02020000312101000009564 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ні́ва (руск.: Ни́ва)[1] — рака на Кольскім паўвостраве ў Мурманскай вобласці Расіі.
Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 12 830[2] км². Бярэ пачатак у Зашэечнай губе возера Імандра, паблізу пасёлка Зашэек. Упадае ў Кандалакшскі заліў Белага мора. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Сярэдні расход вады — 164 м³/с (за 15 км ад вусця). Парожыстая, сплавінная. У месцах парогаў не замярзае. Сцёк рэгулюецца Ніўскім каскадам ГЭС. Плацінай ГЭС-1 створана Імандраўскае вадасховішча[3].
Каля ракі гарады Палярныя Зоры і Кандалакша.
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 301. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Река Нива // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 208.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Нива // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 301. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)