Мультыварка
Выгляд
Мультыварка (ад лац.: multum — шмат, + варка) — электрарондаль для аўтаматычнага выканання розных відаў цеплавой апрацоўкі ежы.
Складаецца з корпуса з вечкам і чашы, якая ўсталёўваецца ў корпус на награвальны элемент. Чаша з тэфлонавым або керамічным антыпрыгарным пакрыццём. Аб’ём складае 5 літраў (стандартна) ці менш.
Функцыі
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад мадэлі, прылада выконвае варэнне ў вадкасці і на пару, тамленне і тушэнне, смажанне і выпяканне (да 160 °C), слабы нагрэў для сквашвання ёгурта і расстойкі цеста (дражджавога або на заквасцы) — усё гэта рэалізуецца праграмамі мультываркі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мультыварка