Перайсці да зместу

Мулк Радж Ананд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мулк Радж Ананд
англ.: Mulk Raj Anand
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 снежня 1905(1905-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 2004(2004-09-28)[2][4][…] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, раманіст, пісьменнік-дакументаліст
Кірунак Bloomsbury Group[d] і Progressive Writers' Movement[d]
Мова твораў англійская
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мулк Радж Ананд (12 снежня 1905, г. Пешавар, Брытанская Індыя28 верасня 2004) — індыйскі пісьменнік.

Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1929). Доктар філасофіі, прафесар Пенджабскага ўніверсітэта (1962). Прэзідэнт Індыйскай акадэміі мастацтваў.

Піша на англійскай мове. Аўтар раманаў сацыяльна-палітычнага кірунку: «Недатыкальны» (1935), «Кулі» (1936), «Два лісткі і бутон» (1937), гістарычнай трылогіі «Вёска» (1939), «За чорнымі водамі» (1940), «Меч і серп» (1942). У раманах «Асабістае жыццё індыйскага раджы» (1953), «Споведзь закаханага» (1976), «Пузыр» (1984) выразныя рысы экзістэнцыялізму і фрэйдызму. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, філасофскіх трактатаў.

Зноскі

  1. а б в Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 86. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. а б Mulk Raj Anand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ананд Мулк Радж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Mulk Raj Anand // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.in.com/mulk-raj-anand/biography-203141.html
  • Чубакоў С. Ананд // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.