Перайсці да зместу

Метр (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музычна-лірычны метр

Метр у музыцы (ад грэч. μέτρον — мера, памер) — сістэма арганізацыі музычнага рытму, якая заключаецца ва ўпарадкаванні і чаргаванні моцных і слабых долей. Метр -- важны сродак арганізацыі музычнай мовы.

У залежнасці ад структуры, метр бывае:

  • простым — двух-, трохдольным, дзе акцэнт прыпадае на першую долю;
  • складаным — чатырох-, шасці-, дзевяці-, дванаццацідольным, які складаецца з аднародных простых метрычных груп, з акцэнтам на першыя долі кожнай групы;
  • змяшаным — пяці-, сямідольным, які складаецца з неаднародных метрычных груп, з акцэнтам на першыя долі кожнай групы.

Метр выражаецца метрычным тактавым памерам, пазначаецца дробам, лічнік якой паказвае колькасць долей у такце, а назоўнік — рытмічнае значэнне, працягласць яе гучання ў адзінках сучаснай натацыі (палавінныя, чацвяртныя і г.д.).

Метычная мадуляцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У англамоўнай літаратуры распаўсюджаны тэрмін «метрычная мадуляцыя» (англ. metric modulation) або тэмпавая мадуляцыя (англ. tempo modulation), што ў агульным выпадку значыць змяненне колькасці працягласцяў, які ўкладаецца ў пэўную адзінку часу.

У нотах метрычная мадуляцыя можа адлюстроўвацца або з дапамогай адмысловых відаў рытмічнага дзялення пры нязменным тэмпе (напрыклад рух шаснаццатымі змяняецца рухам трыёлей), або з дапамогай прапарцыянальнага змены музычнага памеру і тэмпу такім чынам, што пэўная працягласць да мадуляцыі роўная пэўнай іншай працягласці пасля мадуляцыі (напрыклад чвэрткавая папярэдняга такту роўная чвэрткавай з кропкай наступнага).