Мандрагонэ
Мандрагонэ
| ||||||||||||||||||||
Мандрагонэ (італ.: Mondragone) — італьянскі горад на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, размешчаны за 45 км ад Неапаля.
У старажытнасці гэты раён засялялі аўрункі. У 296 г. да н.э. рымлянамі паблізу развалін грэчаскага Сінопа была заснавана калонія Сінуэса. На мяжы нашай эры Сінуэса квітнела як станцыя на Апіевай дарозе і цэнтр значнага вінаробнага раёна. Па звестках Тацыта, менавіта ў Сінуэсе памёр ад атруты імператар Клаўдзій.
У Мандрагонэ захавалася некалькі сведчанняў існавання антычнай Сінуэсы, уключаючы акведук і маўзалей Торэ-дэль-Паладзіна (I ст. да н.э.). У 1911 годзе пры апрацоўцы вінаградніку была зроблена сенсацыйная знаходка — статуя багіні Афрадыты IV стагоддзя да н.э., якая паходзіла, як мяркуецца, з вілы Цыцэрона. У цяперашні час «Венера з Сінуэсы» ўпрыгожвае Нацыянальны музей у Неапалі.
Зноскі
- ↑ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it