Перайсці да зместу

Манаплан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Boeing 737 — нізкаплан
Ан-124 — высокаплан

Манаплан (ад грэч. μόνος, «адзін» і лац.: planum — «плоскасць») — самалёт, які мае адну пад'ёмную паверхню (адно крыло), у адрозненне ад біплана ці трыплана.

Па вышыні ўсталёўкі крыла адносна фюзеляжа манапланы дзеляцца на тыпы:

  • Нізкапланы;
  • Сярэднепланы;
  • Высокапланы;
  • Парасоль (ад фр.: parasol — парасолька) — крыло над фюзеляжам.

Калі ў манаплана крыло не падтрымліваецца разчалкамі, стойкамі альбо падкосамі, яго называюць вольнапад'ёмным.