Малам’яйн
Выгляд
| ||||||||||
Малам’ян — сталіца нацыянальнай акругі (штата) Мон у М’янме, трэці па насельніцтву горад краіны. Каля 400000 жыхароў. Стаіць на рацэ Салуін і з’яўляецца портам на беразе Андаманскага мора.
75 % насельніцтва складаюць моны; бірманцы, англа-бірманцы, кітайцы, індыйцы і карэны складаюць меншасць. Малам’яйн быў першай сталіцай Брытанскай Бірмы з 1827 па 1852 год пасля таго, як Тэнасерым і Аракан перайшлі да брытанцаў па пагадненні ў Яндаба, горад быў абраны як добры порт для вывазу ціка.
У 1860 годзе каталіцкім Брацтвам хрысціянскіх школ была адкрыта дзеючая дагэтуль першая ў краіне школа для бедных. Выраб каўчуку і мінеральнай сыравіны. Вытворчасць і апрацоўка драўніны.