Перайсці да зместу

Майкл Тыпет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Тыпет
англ.: Michael Tippett
Дата нараджэння 2 студзеня 1905(1905-01-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1998(1998-01-08)[2] (93 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар класічнай музыкі, аўтабіёграф, музыказнавец, лібрэтыст, кампазітар, пацыфіст
Жанры опера і класічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
michael-tippett.com

Майкл Тыпет (англ.: Michael Kemp Tippett, 2 студзеня 1905, Лондан — 8 студзеня 1998, Лондан) — брытанскі кампазітар і дырыжор.

Вучыўся ў лонданскім Каралеўскім музычным каледжы, а таксама ў музычнай школе Марлбара, вывучаў кампазіцыю ў Ралфа Воан-Уільямса, дырыжорскае мастацтва — у Адрыяна Боўлта і Малкалма Сарджэнта. У 1930-х гадах захапляўся камуністычнымі ідэямі, быў членам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі; пасля 1935 года быў блізкі да трацкістаў. За пацыфісцкія выступы быў падвергнуты ў 1943 годзе трохмесячнаму турэмнаму зняволенню. У 1970—1974 гадах кіраваў музычным фестывалем у Баце.

Сярод першых значных твораў — саната-фантазія для фартэпіяна і які прынёс яму поспех канцэрт у стылі Г. Ф. Гендэля. Як кампазітар склаўся позна. Лібрэта для сваіх опер пісаў сам. Сёння адносіцца да найбуйнейшых брытанскіх кампазітараў XX стагоддзя.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Sir Michael Tippett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.bl.uk/people/michael-tippett Праверана 17 ліпеня 2023.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. а б https://www.schott-music.com/en/person/index/index/urlkey/sir-michael-tippett Праверана 17 ліпеня 2023.