Перайсці да зместу

Мажор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мажор, натуральны мажор (лац.: dur, durus - цвёрды, італ.: maggiore, фр.: majeur - вялікі) у сучаснай заходняй музыцы - адзін з асноўных відаў ладу (разам з мінорам). Характэрная асаблівасць мажора - трэцяя ступень дыятанічнай гамы, якая адстаіць ад першай ступені на вялікую тэрцыю. Акрамя натуральнага, існуюць таксама гарманічны і меладычны мажор.

Кожная ступень мажорнага або мінорнага ладу мае самастойную назву:

Натуральны до-мажор праслухаць
  • I ступень — тоніка (Т),
  • II ступень — сыходзячы ўводны гук,
  • III ступень — медыянта (сярэдняя),
  • IV ступень — субдамінанта (S),
  • V ступень — дамінанта (D),
  • VI ступень — субмедыянта (ніжняя медыянта),
  • VII ступень — узыходны ўводны гук.

Тоніка, субдаммнанта і дамінанта называюцца галоўнымі ступенямі, астатнія - пабочнымі ступенямі.

Пры абазначэнні танальнасці слова «мажор» дадаецца да назвы тонікі, напрыклад «До мажор» (С-dur), «Фа-дыез мажор» (Fis-dur) і т. п.

Звычайна афарбоўка гучання мажорных твораў суб'ектыўна ўспрымаецца як светлая і «вясёлая», у супрацьлегласць афарбоўцы мінора. Кантраст мажору і мінору складае адзін з найважнейшых эстэтычных кантрастаў у музыцы.