Перайсці да зместу

Людвіг Бёрне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг Бёрне
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 мая 1786(1786-05-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1837(1837-02-12)[1][2][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, паэт-адвакат, журналіст
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг Бёрне (ням.: Ludwig Börne; 6 мая 1786(1786-05-06)[1][2][…], Франкфурт-на-Майне[3]12 лютага 1837(1837-02-12)[1][2][…], Парыж[3]) — нямецкі пісьменнік, публіцыст. Доктар філасофіі (1808).

Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. У 1818—21 выдаваў часопіс «Die Wage» («Вагі»); у 1836 наладзіў яго выданне на французскай мове. У артыкулах і памфлетах выступаў з крытыкай нямецкага філістэрства, патрабаваннямі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, свабоды слова і друку, верацярпімасці. У памфлеце «Манаграфія нямецкага паштовага смаўжа. Матэрыялы да натуральнай гісторыі малюскаў і ракападобных» (1821) высмеяў ляноту і пакорлівасць нямецкага абывацеля. Вяршыня публіцыстыкі — «Парыжскія пісьмы» (1832—34), у якіх стварыў шырокую панараму жыцця паслярэвалюцыйнай Францыі. Памфлет «Менцэль-французаед» (1837) скіраваны супраць ксенафобіі і шавінізму.

  1. а б в г Ludwig Börne // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Ludwig Börne // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Бёрне Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.