Лукаш Пішчак
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 1985[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Польшча | ||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца, правы паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Гачалкавіцы-Здруй | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лу́каш Пі́шчак (польск.: Łukasz Piszczek; нар. 3 чэрвеня 1985, Чэхавіцы-Дзядзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца і паўабаронца клуба «Гачалкавіцы-Здруй». Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2007—2019). Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію», разам з якой стаў двухразовым чэмпіёнам Германіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клуба «Гварак Забжэ», з якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гертай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглэмбе». З «Заглэмбе» ён выйграў чэмпіянат лігі сезона 2006/07.
Восенню 2007 года «Герта» вярнула іграка. Ён забіў свой першы гол у Бундэслізе 26 красавіка 2008 года ў матчы супраць «Гановера».
Пішчак прапусціў вялікую частку першай паловы сезона 2008/09 з-за траўмы сцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшання. Вярнуўся ў шэрагі клуба ў лютым 2009 года, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе яго траўмы скончыліся і ён зноў вярнуўся на поле.
19 мая 2010 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовае пагадненне з дортмундскай «Барусіяй»[4].
У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Барусію» і, завяршыўшы прафесійную кар’еру, у якасці аматара далучыўся да польскага клуба «Гачалкавіцы-Здруй» з чацвёртага дывізіёна, дзе некалі пачынаў займацца футболам.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 года.
6 чэрвеня 2008 года ён быў уключаны ў польскую заяўку на Еўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Германіі, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы і далейшага ўдзелу на Еўра не прыняў[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Польшчы: 2007
- Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Германіі (3): 2012, 2017, 2021
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2014, 2019
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька, трэнер мясцовага футбольнага клуба, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросце 7 гадоў. Яго брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 года[6].
Зноскі
- ↑ Lukasz Piszczek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lukasz Piszczek // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ BVB holt Lukasz Piszczek Архівавана 22 лютага 2012.. ruhrnachrichten.de
- ↑ Лукаш Пищек не сыграет с австрийцами. football.kulichki.net
- ↑ Morgen Hochzeit mit seiner Ewa Архівавана 8 чэрвеня 2009.. Bild.de
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лукаш Пішчак