Луга (рака)
Луга | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 353 км |
Басейн | 13 200 км² |
Расход вады | 93[1] м³/с (за 60 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Цёсава-Нятыльскія балоты |
• Каардынаты | 58°45′54″ пн. ш. 30°50′37″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лужская губа |
• Месцазнаходжанне | пасёлак Усць-Луга |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 59°40′38″ пн. ш. 28°18′41″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,15 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лужская губа → Фінскі заліў → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Наўгародская вобласць, Ленінградская вобласць |
Код у ДВР | 01030000512102000025583 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лу́га (руск.: Лу́га[1], водск.: Laugaz, Laukaa jõtši) — рака ў Ленінградскай і Наўгародскай абласцях Расіі.
Па даных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі адносіцца да Балтыйскай басейнавай акругі, водагаспадарчы ўчастак ракі — Луга, рачны падбасейн ракі адсутнічае. Адносіцца да рачнога басейна ракі Нарва (расійская частка басейна). Даўжыня ракі 353 км. Плошча вадазбору 13 200 км². Сярэдні расход вады за 60 км ад вусця складае 93[1] м³/с, у вусці — 112[2] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,535[2] км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15[2] м/км. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Суднаходная на асобных участках агульнай працягласцю 156[3] км. На рацэ Сабскія і Кінгісепскія парогі[2].
Прытокі Лугі: Чорная, Трэсна, Удрайка, Перавалока (Перавалок), Орадзеж, Каменка, Кемка, Губенка, Саба, Лубенка, Верца, Хрэвіца, Азіка, Славянка (Пята), Мяртвіца і інш.[3]
На Лузе знаходзяцца гарады Луга, Кінгісеп, а таксама пасёлак Усць-Луга, Кінгісепская ГЭС (закансервавана).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в г Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Река ЛУГА // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)