Перайсці да зместу

Ларэнца Лота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларэнца Лота
італ.: Lorenzo Lotto
Фатаграфія
Дата нараджэння 1480[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1556[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр рэлігійны жывапіс[d][5]
Мастацкі кірунак Высокі Рэнесанс[d][5] і маньерызм[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларэнца Ло́та (італ.: Lorenzo Lotto; 1480, Венецыя — 1556, Ларэта) — адзін з найбуйнейшых венецыянскіх жывапісцаў. Няздольны да кампрамісаў і ў творчасці, і ў галіне духоўнай, Ларэнца Лота пражыў неспакойнае жыццё і часта адчуваў матэрыяльныя цяжкасці.

Ларэнца Лота нарадзіўся ў Венецыі ў 1480 годзе і правёў у гэтым горадзе свае дзяцінства і юнацтва. У Венецыі ён атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю: Вазары піша, што Лота, «які пераймаў некаторы час манеры Беліні, далучыўся пасля да манеры Джарджонэ». Даследчыкі творчасці Лота, аднак, мяркуюць, што ён быў вучнем Альвізэ Віварыні, знаходзячы падабенства манеры двух мастакоў у ранніх працах першага.

Малады мастак меў магчымасць таксама пазнаёміцца з дасягненнямі сучаснага яму паўночнага жывапісу: у Венецыі ў 1494—1495 (магчыма) і ў 1506—1507 гадах бываў Дзюрэр, а гравюры нямецкага мастака атрымалі шырокі распаўсюд і на поўдзень ад Альпаў. Магчыма, ад Дзюрэра Лота пераняў рэалістычны малюнак дэталяў, і, у той жа час, пафас фантастычных бачанняў. Яркае святло, зіхатлівыя колеры, выразныя контуры ў творах Лота — характэрныя асаблівасці паўночнага жывапісу.

Зноскі

  1. Lorenzo Lotto // mutualart.com — 2008.
  2. Lorenzo Lotto // Trove — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Union List of Artist Names
  4. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO0198_III Праверана 24 мая 2024.
  5. а б в Lorenzo Lotto // Encyclopædia Britannica