Перайсці да зместу

Лакарна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лакарна
Locarno
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
19.4 км²
Вышыня цэнтра
200 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
14 682 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
091
Паштовы індэкс
6600
Аўтамабільны код
TI
Афіцыйны сайт
locarno.ch (італ.)
Лакарна на карце Швейцарыі
Лакарна (Швейцарыя)
Лакарна
Лакарна (Швейцарыя)
Лакарна

Лакарна (італ.: Locarno) — горад на поўдні Швейцарыі. Размешчаны ў італамоўным кантоне Тычына на паўночным беразе возера Лага-Маджорэ. Горад вядомы дзякуючы штогадоваму кінафестывалю.

Месца, дзе стаіць Лакарна, было заселена яшчэ ў дагістарычныя часы. Першае пісьмовае паведамленне аб паселішчы датуецца 789 годам. З 1342 — у складзе Міланскага герцагства; пры яго распадзе у разгар Італьянскіх войнаў (1513) узяты швейцарцамі. У XIX стагоддзі (да 1878) служыў адной з трох сталіц Тычына. Пасля Першай сусветнай вайны тут адбылася Лакарнская канферэнцыя, па выніках якой былі падпісаны Лакарнскія дагаворы, якія вызначылі статус межаў у Еўропе.