Кідонія (Марс)

- Каардынаты аб'екта: 37° 0′ N, 12° 48′ W
Кідонія — рэгіён у паўночным паўшар'і Марса, дзе знаходзіцца шэраг «сталовых гор» (узгоркаў з плоскім верхам і стромкімі схіламі). Быў названы ў гонар старажытнагрэчаскага поліса Кідонія, які размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы Крыта.
Твар Марса
[правіць | правіць зыходнік]У Кідоніі знаходзіцца «Марсіянскі сфінкс» — утварэнне на паверхні Марса, выветраны ўзгорак, які на першых фатаграфіях са станцыі «Вікінг-1» выглядала падобным на велізарную каменную статую чалавекападобнага твару. Нярэдка ўказвалі і на нейкія «піраміды», размешчаныя недалёка ад «сфінкса». Гэтыя фатаграфіі прывялі да нараджэння вялізнай колькасці газетных «качак», фантастычных і псеўданавуковых плётак.
Пазней, пры больш дэталёвым фатаграфаванні, праведзеным станцыяй «Mars Global Surveyor», выявілася, што чалавекападобенства было ілюзіяй, выкліканай гульнёй святла і ценю, а таксама нізкім распазнаваннем здымачнай камеры апарата. «Піраміды» ж з'яўляюцца звычайнымі скаламі.
Кідонія ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Тэма «твару на Марсе» і магчымага паслання ад пазаземных цывілізацый абыгрываецца ў навуковай фантастыцы, напрыклад у фільме «Місія на Марс» (2000); тэлесерыяле Сакрэтныя матэрыялы; мультсерыялах Футурама і Захопнік Зім; відэагульнях Zak McKracken and the Alien Mindbenders (1988), X-COM: UFO Defense (1993).


Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кідонія (Марс)
- Марсіянскія каналы
- кратар Гале
- Касмічны апарат «Вікінг»
- Knights of Cydonia
- UFO: Enemy Unknown