Перайсці да зместу

Кокнэсэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Кокнэсэ
Koknese
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Руіны замка Кокенхузен
Руіны замка Кокенхузен
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1205
Першая згадка
Плошча
  • 4,37 км² (1 студзеня 2024)[1]
  • 4,33 км² (1 студзеня 2024)[1]
Вышыня цэнтра
77 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 427 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LV-5113
Афіцыйны сайт
Кокнэсэ на карце Латвіі
Кокнэсэ (Латвія)
Кокнэсэ
Кокнэсэ (Латвія)
Кокнэсэ

Кокнэсэ (лат.: Koknese) — пасёлак у Латвіі пры ўпадзенні ракі Персе ў раку Заходняя Дзвіна. Чыгуначная станцыя на лініі РыгаРэзекнэ, за 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.

Кукенойс (аг.-усх.-слав.: Куконос, ням.: Kukenoіs, Kukenoys; 11 — пач. 13 ст.) — горад Полацкага княства, потым Полацкай зямлі, сталіца ўдзельнага Кукенойскага княства на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе ракі Какны (цяпер р. Персе), за 338 км ад Полацка. Назва літаральна значыць мыс Какны.

Археалагічнымі раскопкамі А. Я. Стубаўса ў 1961—1966 выяўлена, што ўжо ў 1 тыс. да н.э. на месцы Кукенойса было ўмацаванае паселішча. Найбольш значныя знаходкі адносяцца да 11-13 ст. (рэшткі зрубавай забудовы, прылады працы, зброя, упрыгожанні і г.д.). Для гэтага перыяду характэрны палітычныя і эканамічныя сувязі насельніцтва Кукенойса (латгалаў, селаў, крывічоў) з Полацкам. У горадзе знойдзена прывесістая пячатка або пломба княгіні Сафіі, жонкі Святаслава Усяславіча. Упершыню згаданы ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага пад 1205 годам, належаў князю Вячку. У 1207 годзе палова горада перададзена Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У 1208 годзе Вячка спаліў горад і пайшоў на Русь.

У 1209 годзе войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны гатычны замак Какенгаўзен. Палова Какенгаўзена і колішняга Кукейноскага княства належала Сафіі — дачцэ Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 годзе перадаў яе ва ўладанне рыжскаму біскупу. У 1269 годзе сваю палову перадала рыжскаму архібіскупу і Сафія. Архібіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен Гансу Тызенгаўзу. У 1277 годзе Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род Тызенгаўзаў валодаў ім да 1395 года, калі горад быў вернуты ва ўладанне рыжскага архібіскупа.

Падчас барацьбы архібіскупаў з Ордэнам, горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 г. летняя рэзідэнцыя архібіскупаў. У пач. 1479 г. ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў архібіскупства. У 1481 г. горад узялі рыжскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У 1509 г. архібіскуп Каспар Ліндэ надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго артылерыю. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй архібіскупаў. Летам 1546 г. апошні рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбурскі быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.

25 жніўня 1577 г. Какенгаўзен захоплены войскамі Івана ІV. У 1578 г. вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У 1601 г. непадалёку ад Какенгаўзена ў бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай нанеслі паразу шведам, а ў 1608 г. шведы захапілі горад і знішчылі яго гарнізон. У жніўні 1655 г. войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапіла Какенгаўзен, які быў пераназваны ў Царэвічаў Дмітрыеў. Паводле Кардыскім дагаворы Какенгаўзен адышоў да Швецыі.

У 1700 годзе ўзяты саксонскім атрадам войск Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Аўгуста Моцнага, былі збудаваныя новыя ўмацаванні. У 1701 годзе горад і замак знішчаны расійскімі войскамі.

У 1861 годзе праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У 1880-я годзе ў горадзе жыў латышскі драматург Рудольф Блауманіс. У 1894 годзе сям’я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у 1905 годзе.

У 1966 годзе пабудавана Плявінская ГЭС, з гэтай прычыны падтоплена значная частка замка — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнэсэ, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся Пётр Іванавіч Стучка.

Зноскі