Кодзікі
Кодзікі («Запісы аб дзеяннях старажытнасці») або Фурукатафумі (яп.: 古事記) — найбуйнейшы помнік старажытнаяпонскай літаратуры, адзін з першых пісьмовых помнікаў, асноўная свяшчэнная кніга сінтаісцкага траекніжжа, які ўключае ў сябе акрамя «Кодзікі» «Ніхонгі» («Аналы Японіі») і згарэлыя падчас пажару ў 645 годзе «Кудзікі» («Запісы аб мінулых справах»).
Цяжка адназначна вызначыць жанр гэтага твора, які прадстаўляе сабой прыклад сінкрэтызму старажытнай літаратуры. Гэта і збор міфаў і легенд, і збор старажытных песень, і гістарычная хроніка. Згодна з прадмовай, японскі распавядальнік Хіэда-но Арэ растлумачыў, а прыдворны О-но Ясумара запісаў міфалагічны і гераічны эпас свайго народа, працяты яго ідэяй бесперапыннасці і боскага паходжання імператарскага роду. Праца над «Кодзікі» была завершана ў 712 годзе — у гады кіравання імператрыцы Гэмэй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кодзікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С.374