Перайсці да зместу

Клічнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клічнік
!
[[|]] [[|]] [[|]] [[|]] [[ | ]] ! " # $ %

Характарыстыкі

Назва

exclamation mark

Юнікод

U+0021

HTML-код

! ці !

UTF-16

0x21

URL-код

%21

Клічнік (!) — знак прыпынку, які выконвае інтанацыйна-экспрэсіўную і адасабляльную функцыі, ставіцца ў канцы сказа для выражэння здзіўлення, прызыву, моцнага пачуцця, хвалявання і таму падобнага. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі! (І. Навуменка). Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: Піліпчык! Нясі з істопкі, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць (М. Лынькоў). Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і інш.: Усім народам – мір і шчасце! (А. Астрэйка). Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання: Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала – сорак пяць тон... (А. Васілевіч).