Квашаніна
Квашаніна | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
французская кухня[1] украінская кухня латышская кухня[d] літоўская кухня[d] беларуская кухня эстонская кухня і руская кухня |
|
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Роднасныя стравы | |
Падобныя | brawn[d], head cheese[d] і Mujuji[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Квашаніна[2][3], размоўнае халадзец, студзень[2], лакальныя назвы квашэліна, дрыгва[4], застудзіны, юха — застылы адвар з галавы і ног свінні ці каровы[4] — традыцыйная мясная страва, вядомая па ўсёй Беларусі.
Свіныя ногі, хвост, часткі галавы (лыч, вушы) чысцяць, мыюць, сякуць на кавалкі, вараць у падсоленай вадзе. Дадаюць моркву, цыбулю, з другой паловы XX і ў XXI стст. таксама перац і лаўровы ліст. Вараць доўга, пакуль мяса ўпарыцца і адстане ад касцей. Потым мяса вымаюць, выбіраюць з яго косці, рэжуць, дадаюць дробна пакрышаны сыры часнок. Раскладваюць мяса па місках, заліваюць працэджаным булёнам (юшкай) і ставяць у халоднае месца, каб застыла.
Пасыпаюць кропам, пятрушкай, перцам, ядуць з хрэнам, гарчыцай.
Раней гатавалі на вяселле і іншыя святы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (not translated to fro) Le Viandier — 1300.
- ↑ а б квашаніна - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) . verbum.by. Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ Ст. 51 — Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко — Беларускія дыялектныя слоўнікі . bydialects.org. Праверана 15 лістапада 2024.
- ↑ а б Ст. 50 — Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко — Беларускія дыялектныя слоўнікі . bydialects.org. Праверана 15 лістапада 2024.