Карнелій Янсеній
Карнелій Янсеній | |
---|---|
лац.: Cornelius Otto Jansenius | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1585[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1638[3][1][…] (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | багаслоў, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Янсе́ній (Карнеліс Янсен, лац.: Cornelius Otto Jansenius; 28 кастрычніка 1585 — 6 мая 1638) — галандскі біскуп, заснавальнік каталіцкага багаслоўскага вучэння, вядомага як янсенізм.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карнелій Янсеній вучыўся ў Сарбоне і ў Лувенскім універсітэце, дзе ў 1617 годзе ўзначаліў новы каталіцкі каледж.
Янсена асабліва займалі пытанні свабоды волі і ласкі божай. У 1630 годзе ён стаў прафесарам багаслоўя ў Лувене і вучыў тут у духу строгага аўгусцінізму. Ужо ў той час яму неаднаразова даводзілася спрачацца з езуітамі наконт розных дагматычных пытанняў. У 1636 годзе Янсен стаў біскупам іпрскім.
У Іпры ён скончыў выдадзенае ўжо пасля яго смерці ў 1640 годзе сачыненне: «Augustinus, sive doctrina S-ti Augustini de humanae naturae sanitatae, aegritudine, medicina etc.». У гэтай кнізе Янсен выстаўляў філасофію Арыстоцеля вінаватай у пелагіянскай ерасі і сцвярджаў, цалкам у духу Аўгусціна, што чалавечая прырода заганная, што свабоды волі не існуе, што выратаванне чалавека залежыць не ад спраў яго, а ад збавіцельнай сілы ласкі божай, што збавенна атрымаюць толькі тыя, каму яно наканавана.
Хоць Янсен лічыў сябе каталіком, у нечым, у тым ліку у дагмаце пра прадвызначэнне, ён сыходзіўся з Жанам Кальвінам. Да яго паслядоўнікаў належаў французскі навуковец і філосаф Блез Паскаль.
Пры жыцці Янсен апублікаваў некалькі драбнейшых багаслоўскіх сачыненняў, у якіх палемізаваў з езуітамі, а ў 1635 годзе выпусціў памфлет «Mars Gallicus», у якім асуджаў Рышэльё за падтрымку пратэстантаў у час Трыццацігадовай вайны.
Вучэнне Янсена, выкладзенае ў яго кнізе пра Аўгусціна, стала асновай янсенізму.
У 1653 годзе янсенізм быў асуджаны Папам Інакенціем X.
Зноскі
- ↑ а б Escholier M. M. Cornelius Otto Jansen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cornelius Jansen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Cornelius Jansenius — 2009.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дживелегов А. К.,. Янсений, Корнелий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.