Карма (карабель)
Карма́ — задняя частка корпуса карабля (судна), падзяляецца на надводную і падводную часткі[1]. Форма падводнай часткі кармы ў пэўнай меры ўплывае на кіравальнасць судна і супраціўленне вады яго руху. Форма надводнай часткі кармы залежыць ад прызначэння карабля (судна) і яго памераў.
Кармавая частка карабля была звычайна побач з кіруючымі элементамі карабля (руль, суднавыя колы, вінт і г. д). Таму кармавая частка карабля звычайна належала капітану і ў гэтай частцы карабля знаходзіліся капітан і яго памочнікі. Кармавая частка карабля звычайна была абаронена ад ветру пры руху карабля, у ёй размяшчаліся элементы строя карабля (галерэі, каюты і захоўваліся ўзнагароды, якія былі ўручаны гэтаму караблю).
Кармавая частка карабля была самая ўразлівая — таму ў баі асноўнай мэтай была карма. У пачатку XIX стагоддзя кармавая частка карабля стала больш круглявай, гэта звязана з з’яўленнем вінтавых рухавікоў. У кармавой частцы сталі размяшчаць асноўныя прыборы карабля.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Корма́ // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 200. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
- Корма́ // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 199. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.
- Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 153. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)