Перайсці да зместу

Карлас Тэвес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Карлас Тэвес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлас Альберта Марцінес Тэвес
Мянушкі Апач, Карлітас
Нарадзіўся 5 лютага 1984(1984-02-05)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 173 см[3]
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Індэпенд’ентэ
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1992—1996 Аргенціна Ол Бойз
1997—2001 Аргенціна Бока Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Аргенціна Бока Хуніярс 75 (26)
2005—2006 Бразілія Карынтыянс 58 (38)
2006—2007 Англія Вест Хэм Юнайтэд 26 (7)
2007—2009 Англія Манчэстэр Юнайтэд 63 (19)
2009—2013 Англія Манчэстэр Сіці 113 (58)
2013—2015 Італія Ювентус 66 (39)
2015—2016 Аргенціна Бока Хуніярс 34 (14)
2017 Кітай Шанхай Шэньхуа 16 (4)
2018—2021 Аргенціна Бока Хуніярс 66 (22)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Аргенціна Аргенціна (да 17) 12 (3)
2002—2003 Аргенціна Аргенціна (да 20) 11 (0)
2004 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 13 (9)
2004—2015 Аргенціна Аргенціна 76 (13)
Трэнерская кар’ера
2022 Аргенціна Расарыа Сентраль
2023— Аргенціна Індэпенд’ентэ
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Афіны 2004 футбол
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Германія 2005
Кубкі Амерыкі
Срэбра Перу 2004
Срэбра Венесуэла 2007
Срэбра Чылі 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рлас Альбе́рта Тэ́вес (ісп.: Carlos Alberto Tévez; нар. 5 лютага 1984, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2004—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Індэпенд’ентэ».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Тэвес пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Бока Хуніярс» ва ўзросце шаснаццаці гадоў. У першы раз ён выйшаў на поле 21 кастрычніка 2001 года ў матчы супраць «Тальерэс». У складзе аргенцінскага клуба Тэвес дасягнуў прыкметнага поспеху, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам краіны і некалькі міжнародных кубкаў.

У снежні 2004 года Тэвес перайшоў у склад бразільскага клуба «Карынтыянс» за 20 млн долараў. Гэтая здзелка стала самым гучным трансферам за ўсю гісторыю амерыканскага футбола. Першапачаткова Тэвес не быў добра сустрэты заўзятарамі «Карынтыянса» — уключаючы прэзідэнта Бразіліі Лулу да Сілву. Аднак неўзабаве ён стаў капітанам і зоркай каманды, якая пад яго кіраўніцтвам выйграла ў 2005 годзе чэмпіянат Бразіліі.

23 жніўня 2006 года выданне «Sky Sports» абвясціла, што Тэвес вырашыў скончыць свой выступ за «Карынтыянс». У артыкуле сцвярджалася, што ён, верагодна, адправіцца ў Еўропу, у «Чэлсі» альбо «Манчэстэр Юнайтэд». Але 31 жніўня, у дзень закрыцця еўрапейскага трансфернага вакна, Тэвес паведаміў на сваім уэб-сайце, што ён і Хаўер Маскерана пераходзяць у «Вест Хэм Юнайтэд» за 12 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэтая здзелка шакавала футбольны свет і спарадзіла мноства чутак у прэсе адносна сапраўднай прыроды і ўмоў трансферу.

Пераход Тэвеса ў «Манчэстэр Юнайтэд» быў спалучаны з вялікімі цяжкасцямі, паколькі першапачаткова кіраўніцтва «Вест Хэма» не жадала вызваляць аргенцінца ад клубнай рэгістрацыі. Аднак, разарваўшы кантракт з «малатабойцамі», Тэвес узгадніў умовы сваёй двухгадовай арэнды з «Манчэстэр Юнайтэд» падпісаўшы новы кантракт 10 жніўня 2007 года[4]. Ужо праз пяць дзён, 15 жніўня 2007 года аргенцінец дэбютаваў за «Юнайтэд» выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Портсмута». У гэтай гульні ён адзначыўся галявой перадачай на Пола Скоўлза, што дазволіла зрабіць выніковы лік матча 1:1. Свой першы гол за «Юнайтэд» Тэвес забіў 23 верасня 2007 года ў пераможным хатнім паядынку супраць «Чэлсі».

30 чэрвеня 2009 года тэрмін дзеяння арэнднага дагавора паміж «Media Sports Investments» (MSI) і «Манчэстэр Юнайтэд» скончыўся, і Тэвес пакінуў клуб на правах вольнага агента. Праз два тыдні, 14 ліпеня, ён перайшоў у «Манчэстэр Сіці» падпісаўшы з клубам пяцігадовы кантракт. На працягу свайго першага сезона ў «Сіці» Тэвес быў тройчы прызнаны іграком месяца ў клубе, а таксама ўганараваны прэстыжнай узнагародай іграка месяца англійскай Прэм’ер-лігі.

26 чэрвеня 2013 года афіцыйны сайт «Ювентуса» паведаміў аб падпісанні трохгадовага кантракту з Тэвесам. У новым клубе аргенцінец атрымаў 10 нумар, пад якім да яго гуляў легендарны футбаліст клуба Алесандра Дэль П’ера. Паводле паведамленняў СМІ сума трансферу склала 12 млн еўра. У складзе «Ювентуса» Карлас здолеў стаць адным з лідараў, двойчы дапамог клубу стаць чэмпіёнам Італіі.

У чэрвені 2015 года, калі Тэвес выступаў за зборную на Кубку Амерыкі, было абвешчана аб вяртанні нападніка ў «Бока Хуніярс»[5]. У складзе «Бока Хуніярс» выйграў чэмпіянат і Кубак Аргенціны. У снежні 2016 года падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай Шэньхуа»[6], дзе стаў самым высокааплачваемым футбалістам свету.

У студзені 2018 года стала вядома аб тым, што Тэвес вяртаецца ў «Бока Хуніярс»[7]. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют Тэвеса за зборную Аргенціны адбыўся 30 сакавіка 2004 года ў матчы адборачнага тура чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Эквадора. Зборная Аргенціны паспяхова прайшла кваліфікацыю і атрымала пуцёўку ў фінальную стадыю турніру.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2022 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Расарыа Сентраль». Пакінуў пасаду ў лістападзе 2022 года.

У жніўні 2023 года ўзначаліў «Індэпенд’ентэ»[9].

«Бока Хуніярс»:

«Карынтыяс»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювентус»:

Зборная Аргенціны: