Перайсці да зместу

Канвекцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гідрадынаміка
Цячэнне вадкасцей і газаў

Канве́кцыя (ад лац.: convectiō — «перанясенне») — з’ява пераносу цеплыні ў вадкасцях ці газах, або сыпкіх асяроддзях патокамі рэчыва. Існуе т.з. натуральная канвекцыя, якая ўзнікае ў рэчыве самаадвольна пры яго нераўнамерным награванні ў полі прыцягнення. Пры такой канвекцыі ніжнія слаі рэчыва награваюцца, становяцца лягчэйшымі і ўсплываюць, а верхнія слаі, наадварот, астываюць, становяцца цяжэйшымі і апускаюцца ўніз, пасля чаго працэс паўтараецца зноў і зноў. Пры некаторых умовах працэс перамешвання самаарганізуецца ў структуру асобных віхраў і атрымліваецца больш-менш правільная рашотка з канвекцыйных ячэек.

Адрозніваюць ламінарную і турбулентную канвекцыю.

Натуральнай канвекцыі з’яўляецца прычанай шматлікіх атмасферных з’яў, у тым ліку, утварэння аблокаў. Дзякуючы той жа з’яве рухаюцца тэктанічныя пліты. Канвекцыя адказвае за з’яўленне гранул на Сонцы.

Пры вымушанай (прымусовай) канвекцыі перамяшчэнне рэчыва абумоўлена дзеяннем нейкіх знешніх сіл (помпа, лопасці вентылятара і г.д.). Яна ўжываецца, калі натуральная канвекцыя з’яўляецца недастаткова эфектыўнай.

Канвекцыяй таксама завуць перанос цеплыні, масы ці электрычных зарадаў рухомым асяроддзем.

Віды канвекцыі паводле прычыне з’яўлення

[правіць | правіць зыходнік]
Тэрмахалінная цыркуляцыя з «пункту гледжання дэльфіна».

Матэматычнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш папулярнай мадэллю для апісання канвекцыі ў вадкасцях і газах з’яўляецца прыбліжэнне Бусінеска

Іншыя спосабы пераносу цеплыні

Метэаралагічны аналаг