Перайсці да зместу

Каналета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каналета
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Giovanni Antonio Canal
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1697(1697-10-07)[1], 17 кастрычніка 1697(1697-10-17)[2] ці 18 кастрычніка 1697(1697-10-18)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1758(1758-04-19)[7] (60 гадоў), 10 красавіка 1768(1768-04-10)[8][2] (70 гадоў), 19 красавіка 1768(1768-04-19)[9][10][…] (70 гадоў) ці 20 красавіка 1768(1768-04-20)[11][12] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Італія
Бацька Bernardo Canal[d]
Род дзейнасці мастак, майстар афорту, рысавальнік
Жанр ведута
Мастацкі кірунак барока
Заступнікі Joseph Smith[d]
Уплыў Bernardo Canal[d]
Уплыў на Уільяма Марлоу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каналета. Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам.

Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (італ.: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (італ.: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[13]

Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.

У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.

У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 27 студзеня 2024.
  3. Constable W. G. Canaletto // Encyclopædia Britannica
  4. Canaletto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  5. а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Antonio+Canaletto&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500115269
  6. а б RKDartists
  7. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 студзеня 2024.
  8. Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. Праверана 27 студзеня 2024.
  9. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  10. Canaletto // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  11. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 27 студзеня 2024.
  12. Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 27 студзеня 2024.
  13. Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.