Згусанне крыві
Згусанне крыві — ахоўная рэакцыя арганізма, важнейшы этап працы сістэмы гемастазу, якая адказвае за спыненне крывацёку пры пашкоджанні сасудзістай сістэмы арганізма. Згусанню крыві папярэднічае стадыя першаснага сасудзіста-тромбацытарнага гемастазу. Гэты першасны гемастаз амаль цалкам абумоўлены звужэннем сасудаў і механічным закаркаваннем агрэгатамі трамбацытаў месца пашкоджання сасудзістай сценкі. Характэрны час для першаснага гемастазу ў здаровага чалавека складае 1-3 мін. Згусанне крыві (гемакаагуляцыя, каагуляцыя, плазменны гемастаз, другасны гемастаз) - складаны біялагічны працэс утварэння ў крыві нітак бялку фібрыну, які палімерызуецца і ўтварае тромбы, у выніку чаго кроў губляе цякучасць, набываючы тварожыстую кансістэнцыю. Згусанне крыві ў здаровага чалавека адбываецца лакальна, у месцы ўтварэння першаснай трамбацытарнай коркі. Час утварэння фібрынавага згустку - каля 10 мін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кроў, Каагуляцыя, Імунная сістэма (Англійская мова) Архівавана 3 ліпеня 2006.
Згусанне крыві на Вікісховішчы |