Перайсці да зместу

Жуль Шэрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуль Шэрэ
фр.: Jules Chéret
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Jules Chéret
Род дзейнасці мастак, мастак-плакатыст, літограф, дызайнер, графік, дызайнер упрыгожванняў, літограф
Дата нараджэння 31 мая 1836(1836-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1932(1932-09-23)[3][4][…] (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуль Шэрэ (франц. Jules Chéret; 31 мая 1836, Парыж — 23 верасня 1932, Ніца) — французскі графік, адзін з заснавальнікаў сучаснага плаката.

Пасля заканчэння свайго вучнёўства Шэрэ ў 1854 годзе з’яжджае ў Лондан, дзе робіць эскізы для кампаніі па вытворчасці фурнітуры, але, расчараваны, неўзабаве вяртаецца ў Парыж.

У 1866 годзе мастак вяртаецца ў Парыж, дзе адкрывае майстэрню друку і графікі. Закупіўшы ў Англіі машыннае абсталяванне для друку буйнафарматных плакатаў і афіш, Ж.Шэрэ ў той жа час спрасціў тэхналагічны працэс каляровай літаграфіі, дамогшыся магчымасці рабіць адбіткі дзвюма рознымі фарбамі з аднаго «каменя». Акрамя гэтага, Шэрэ стварыў новы мастацкі стыль плакатнай выявы, папярэднік мастацтва мадэрн. На аснове закладзенай Шэрэ распрацоўкі майстэрства плаката асвоілі і развілі такія мастакі, як Тулуз-Латрэк, Т.-А.Стэйнлен, Эжэн Грасэ, Альбер Гіём.

Пасля шумнага поспеху сваіх прац Шэрэ спыняе непасрэднае кіраўніцтва друкаванай майстэрні, пакінуўшы за сабой толькі мастацкае кіраўніцтва. У перыяд з 1896 па 1900 г. ён выдае калекцыю лепшых плакатаў парыжскіх мастакоў у зменшаным фармаце. Гэтая серыя таксама мела вялікі поспех і выклікала мноства перайманняў. Мастак удзельнічаў у Сусветных выставах 1878 і 1889 гадоў, на якіх яго работы заваявалі залаты і сярэбраны медалі адпаведна. У 1890, 1900, 1910 і ў 1926 гадах Шэрэ быў узнагароджаны рознымі ступенямі Ордэна Ганаровага легіёна. Шэре быў сябруе са шматлікімі выбітнымі французскімі мастакамі. Сярод іх — Клод Манэ, Эдгар Дэга, Жорж Сёра, Агюст Радэн, Тэафіль Стэйнлен, Тулуз-Латрэк, Жак Віён.

Зноскі

  1. Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 11 лютага 2018.
  2. Jules Chéret // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jules Chéret
  4. (unspecified title) Праверана 11 лютага 2018.
  5. Dictionnaire des imprimeurs-lithographes du XIXe siècle
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.