Жалудок
Гарадскі пасёлак
Жалудок
| ||||||||||||||||||||||||||||
Жалудок[2] (трансліт.: Žaludok, руск.: Желудок) — гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. За 22 км ад горада Шчучын, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы на лініі Масты — Ліда. Насельніцтва 1 060 чал. (2021)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з другой паловы XV стагоддзя як вялікакняжацкае ўладанне. З 1486 года мястэчка, да 1567 года цэнтр павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Належаў Лацкім, Сапегам, Францкевічам-Радзімінскім. У лютым 1706 года галоўная кватэра шведскага караля Карла XII. У XVIII — 1-й чвэрці XIX стагоддзяў уласнасць Тызенгаўзаў. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губерніі. З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета. З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 1962 у Шчучынскім р-не.
Першы касцёл быў закладзены ў 1490 годзе вялікім князем Казімірам IV. У 1682 годзе Фрацкевічы-Радзімінскія заснавалі ў Жалудку кляштар кармелітаў «старых» (па іншых дадзеных — у 1686). У 1832 годзе кляштар скасаваны, а яго касцёл знішчаны. У 1853 годзе пабудаваны новы парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У пачатку XX стагоддзя была пабудавана сінагога, пасля другой сусветнай вайны прыстасавана пад Дом культуры.
У 1999 годзе пабудавана з дрэва праваслаўная царква на аснове былога будынка медыцынскай установы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1829 год — 311 чал., у тым ліку 146 хрысціян і 165 іўдзеяў[4]; 1861 год — 581 чал.; 1863 год — 581 чал.; 1895 год — 674 чал.[5][6]; 1897 год — 1860 чал.[7], у тым ліку 1372 юдэі
- XX стагоддзе: 1905 год — 1969 чал.; 1909 год — 1969 чал.; 1919 год — 1557 чал.; 1921 год — 1552 чал. у мястэчку Жалудку і 242 чал. у фальварку Жалудку; 1940 год — 2436 чал.; 1971 год — 2,1 тыс. чал.[5]; 1993 год — 1,8 тыс. чал.[8]; 1995 год — 1,5 тыс. чал.[5]; 1997 год — 1,4 тыс. чал.[9]
- XXI стагоддзе: 2001 год — 1630 чал.[10]; 2006 год — 1,5 тыс. чал.[11]; 2007 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1290 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 1017 чал.[13]; 2017 год — 1002 чал.[14]; 2018 год — 972 чал.[15]; 2019 год — 1089 чал.[3]; 2020 год — 1097 чал.[3]; 2021 год — 1060 чал.[3]; 2023 год — 1002 чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (пач. 20 ст.)
- Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін Тызенгаўз (1786—1853), арнітолаг
- Валерый Урублеўскі (1836—1908), удзельнік рэвалюцыйнага руху
- Пінхус Крэмень (1890—1981), мастак, прадстаўнік Парыжскай школы
- Вольга Галіна (Александроўская) (1899—1980), беларуская актрыса
- Андрэй Леанідавіч Гурын (нар. 1972) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (2004), дацэнт (2007).
У Жалудку пахаваны Пётр Барташэвіч (1914—1991), беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в г Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2021 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2020 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (9 красавіка 2021). Праверана 13 красавіка 2021.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Krzywicki J. Żołudek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 827.
- ↑ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ↑ Шаблюк В. Жалудок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 363.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 419.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2018 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2017 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2018). Праверана 2 снежня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жалудо́к // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 306. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жалудок
- Геаграфічныя звесткі па тэме Жалудок на OpenStreetMap
- Гісторыя Жалудка на pawet.net
- Жалудок на globustut.by
- Жалудок на Radzima.org
- Жалудок Архівавана 30 снежня 2008. на jewishgen.org
- Лаўрэш Леанід. Палац у Жалудку // Наша Слова № 28 (1543), 15 ліпеня 2021 г.; № 29 (1544), 22 ліпеня 2021. // на pawet.net
- Шымялевіч Міхал. Нататкі да манаграфіі Жалудка // Збор твораў / укл. Л. Лаўрэш. — Гродна, 2019. С. 57-72. // на pawet.net