Есеніцы
Выгляд
| ||||||||||||||||||
Есеніцы[2] (славенск.: Jesenice) — горад у паўночна-заходняй частцы Славеніі, паблізу мяжы з Італіяй і Аўстрыяй. Размешчаны на рацэ Сава Далінска, якая зліваючыся ніжэй горада з Савай Бахіньскай утварае Саву. Насельніцтва горада — 13 429 чалавек па дадзеных перапісу 2002 года, насельніцтва ўсёй абшчыны Есеніцы — 21 620 чалавек. Размешчана за 70 км на паўночны захад ад Любляны і за 10 км на паўночны захад ад Бледа. Прыблізна за 5 км на поўнач ад горада праходзіць аўстрыйская мяжа, за 30 кіламетраў на захад — італьянская. Горад стаіць на чыгуначнай і аўтадарожнай магістралі Любляна — Філах.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/slovenia-cities.htm
- ↑ карта Славеніі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).