Перайсці да зместу

Дыякан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд праваслаўнага дыякана ва ўборы
Выгляд рыма-каталіцкага дыякана ва ўборы

Дыякан (грэч. διάκονος "служыцель") — ніжэйшы духоўны чын у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Дапамагае епіскапам і святарам у час богаслужэнняў і здзяйснення царкоўных таінстваў, але сам іх не здзяйсняе.

Дыяканы ўпершыню згадваюцца ў Бібліі ў пасланнях апостала Паўла. У тэалагічнай навуцы (дагматыка) першая ступень святога Таінства Свяшчэнства пасвячэння з трох магчымых (дыякан, прэсвітэр, епіскап) у іерархіі Царквы (Касцёла). У яго абавязкі ўваходзіць быць у саслужэнні біскупам і прэсвітэрам пры наданні імі святых Таінстваў, набажэнствах. Самастойна дыякан служыць не можа, падпарадкоўваецца непасрэдна настаяцелю храма, выконвае ўсе яго кананічныя распараджэнні. У перыяд фарміравання царкоўнай іерархіі ў IIIII ст. н. э. у іх функцыі ўваходзіць нагляд за парадкам у рэлігійнай суполцы. Дыяканы прыслужваюць іншым з духавенства ў алтары, чытаюць Евангелле на богаслужэнні або прамаўляюць пропаведзь з дазволу прэсвітэра або епіскапа. Таксама, калі ў хрысціянскай суполцы больш за 700 вернікаў з блаславення старэйшага клірыка (прэсвітэра або епіскапа) у крайняй неабходнасці (з апраўданых прычын у кананічным парадку) — могуць адслужыць Паніхіду, Пахаванне, Акафіст, Малебен, Вячэрню, Утрэню. А таксама — выкладаць у Нядзельнай школе.

  • Навучанне дыяканаў адбываецца гэтак жа, як і іншых клірыкаў (прэсвітэраў з біскупамі) — у духоўнай семінарыі або ў духоўнай акадэміі (цалкам завершаная адукацыя).
  • Той, хто да прыняцця сану дыякана прыняў пострыг у манаства — называецца «іерадыякан». Той, хто прыняў святое Таінства Шлюбу (царкоўны шлюб) да прыняцця сану дыякана — белы святар у сане дыякана (жанаты клірык).
  • «Протадыякан» — старэйшы сярод жанатых дыяканаў па чыне, а сярод манахаў дыяканаў — «архідыякан». Манах, які прыняў схіму і з'яўляецца дыяканам, называецца «схііерадыякан».
  • Цэлібат ў клірыкаў — не адносіцца да клірыкаў у манастве або ў шлюбе клірыкаў.
  • Дыякан і дзяк — гэта розныя паняцці.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, «Словник іншомовних слів», м. Київ, 1985 р., c. 266 (280).