Перайсці да зместу

Дынастыя Львоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дынастыя Львоў ці Фракійская дынастыя складалася з пяці імператараў, якія кіравалі Усходняй Рымскай імперыяй з 457 па 518 гады, і часткамі Заходняй Рымскай імперыі — з 474 па 480 гады.

Імя Перыяд кіравання Заўвагі
Леў I Макела
(Λέων Α' ο Θράξ, Flavius Valerius Leo)
7 лютага 457 —
18 студзеня 474
Нарадзіўся ў 401 годзе ў Дакіі, быў простым салдатам. Быў узведзены на прастол Аспарам, які разлічваў праз яго кіраваць імперыяй. Памёр ад дызентэрыі.
Леў II
(Λέων Β', Flavius Leo)
18 студзеня —
17 лістапада 474
Унук Льва I, нарадзіўся ў 467 годзе. Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда. Памёр ад невядомай хваробы, магчыма быў атручаны.
Флавій Зянон
(Ζήνων, Flavius Zeno)
17 лістапада 474 —
9 красавіка 491
Нарадзіўся каля 425 года ў Ісаўрыі, зыходнае імя — Тарасікадыса. Зяць Льва I, пасля яго смерці стаў суправіцелем разам са сваім сынам Львом II, пасля смерці Льва II стаў аднаасобным кіраўніком. Пасля таго як быў зрынуты іншым членам імператарскага роду — Васіліскам — бег у родныя краі, і вярнуў сабе трон у жніўні 475 года.
Васіліск
(Βασιλίσκος, Flavius Basiliscus)
9 студзеня 475 —
жнівень 476
Швагер Льва I. Адабраў прастол у Зянона, але потым быў ім зрынуты. Памёр у 476 ці 477 годзе.
Анастасій I
(Αναστάσιος Α', Flavius Anastasius)
11 красавіка 491 —
9 ліпеня 518
нарадзіўся прыкладна ў 430 годзе ў Дырахіі. Быў сіленцыярыем. Пасля смерці Зянона яго ўдава Арыядна абраў Анастасія ў якасці новага імператара і ажанілася з ім.
  • А. Азимов «Константинополь. От легендарного Виза до династии Палеологов» — Москва: ЗАО «Центрполиграф», 2007. ISBN 978-5-9524-3270-3