Перайсці да зместу

Дроэда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дроэда
англ.: Drogheda
ірл.: Droichead Átha
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1194
Плошча
  • 14,8 км²
Вышыня цэнтра
1 м
Насельніцтва
  • 40 956 чал. (2016)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Дроэда на карце Ірландыі
Дроэда (Ірландыя)
Дроэда
Дроэда (Ірландыя)
Дроэда

Дроэда (ірл.: Droichead Átha, Дрохеда) — партовы горад у Ірландыі. Знаходзіцца ў графстве Лаут, мае статус бора на ўсходнім узбярэжжы Ірландыі за 56 кіламетраў на поўнач ад Дубліна.

Рака Бойн падзяляла горад на дзве роўныя часткі паміж графствамі Лаут і Міт, пакуль гарадская рада ў 1898 годзе не вырашыла перадаць цалкам горад графству Лаут. У 1976 годзе раёны разрослага горада ў графстве Міт зноў былі перададзеныя пад юрысдыкцыю графства Лаут.

На гербе горада прысутнічае зорка і паўмесяц у памяць аб выратаванні горада ад голаду трыма асманскімі караблямі са збожжам, пасланымі турэцкім султанам Абдулам-Меджыдам I у дапамогу гараджанам падчас голаду ў Ірландыі ў 1845—1849 гадах.

Султан менавіта так і паступіў, аднак употай адправіў яшчэ тры судны з харчаваннем. Нягледзячы на перашкоды англійскіх караблёў, «флатылія свабоды» дасягнула порта і прывезла харчаванне.

У падзяку за гэта ірландцы з вялікай сімпатыяй ставяцца і цяпер да туркаў, асабліва ў Дроэдзе.

Горад узнік у XII стагоддзі пры нармандскім бароне Гуга з роду Ласі, па загадзе якога быў пабудаваны замак Мілмаунт-Форт на правым беразе ракі Бойн. Дроэда ўваходзіла ў Пэйл і з’яўлялася адной з галоўных крэпасцяў Пэйла. У верасні 1649 года пасля жорсткай аблогі амаль увесь гарнізон Дроэды і невядомая колькасць мірных жыхароў былі забітыя англічанамі, якімі камандаваў Олівер Кромвель[2].

У ліпені 1690 года за 6 кіламетраў ад Дроэды адбылася Бітва на рацэ Бойн — найбуйнейшая Бітва за ўсю гісторыю Ірландыі, вынікам якой стала перамога пратэстантаў над каталікамі, і дату якой і дагэтуль адзначаюць аранжавыя добраахвотннікі Паўночнай Ірландыі, наклікаючы лютыя пратэсты каталікоў.

Архітэктура ды славутасці

[правіць | правіць зыходнік]

За 3 км на захад ад Дроэды размешчана Меліфонцкае абацтва. На поўнач ад горада знаходзіцца Монастэрбойс, руіны сярэднявечнага паселішча з трыма вялікімі кельцкімі крыжамі. Непадалёк ад Дроэды знаходзіцца ўнікальны помнік Ньюграйндж — мегалітычнае культавая пабудова, якая ўваходзіць у комплекс Бру-на-Бойн і пабудаваная больш за 5 тысяч гадоў таму.

Футбольны клуб Дроэда Юнайтэд, базуецца Дроэда на стадыёне Анкі Дорыс Парк. Клуб выступае ў Вышэйшай лізе Ірландыі, быў заснаваны ў 1919 годзе.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://citypopulation.de/php/ireland.php Праверана 20 снежня 2018.
  2. Дрогеда // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.