Перайсці да зместу

Джош Бролін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джош Бролін
англ.: Josh Brolin
Імя пры нараджэнні англ.: Josh James Brolin
Род дзейнасці кінапрадзюсар, характарны акцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, кінарэжысёр
Дата нараджэння 12 лютага 1968(1968-02-12)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька James Brolin[d]
Маці Jane Cameron Agee[d]
Жонка Даян Лейн[d] і Alice Adair[d]
Дзеці Eden Brolin[d] і Trevor Brolin[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джош Джэймс Бролін (англ.: Josh James Brolin; нар. 12 лютага 1968, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр. Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за ролю Дэна Уайта ў фільме «Харві Мілк».

Бролін найбольш знакаміты сваім сяброўствам і сумеснымі працамі з кінарэжысёрамі братамі Коэн, у якіх ён зняўся ў такіх знакамітых карцінах, як «Старым тут не месца» (2007), «Жалезная хватка» (2010) і «Няхай жыве Цэзар!» (2016). Ён таксама вядомы па такіх фільмах, як «Невідзімка» (2000), «Шчыра запрашаем у рай!» (2005), «Гангстэр» (2007), «Харві Мілк» (2008), «Людзі ў чорным 3» (2012), «Паляўнічыя на гангстараў» (2013), «Олдбой» (2013), «Дзень працы» (2013), «Горад грахоў 2: Жанчына, дзеля якой варта забіваць» (2014), «Эверэст» (2015), «Забойца» (2015), «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» (2018), «Дэдпул 2» (2018), «Мсціўцы: Фінал» (2019) і «Дзюна» (2021).

  1. Josh Brolin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Josh Brolin // GeneaStar